Музычнае разважанне на Вялікі пост запісала моладзь з Навагрудка

Моладзевы гурт “Veni” з парафіі Святога Арханёла Міхала запісаў музычнае разважанне на Вялікі пост. Натхніла да такога запісу многім вядомая песня, якой маладыя людзі захацелі надаць большай увагі, выконваючы яе ў крыху іншай аранжыроўцы.

Ідэя стварэння такой працы была ўжо даўно і з Божай дапамогай была рэалізавана. Няхай гэты музычны твор дапаможа вернікам увайсці ў асаблівую, духоўную атмасферу важнага літургічнага перыяду.

Данііл Абламовіч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі