15-17 сакавіка пры касцёле Святога Арханёла Міхала адбыліся рэкалекцыі Альфа-курса. У рэкалекцыях прынялі ўдзел арганізатары і слухачы евангелізацыйнага курса, які праходзіў у Навагрудку пры парафіі Святога Арханёла Міхала і ў Мінску пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Залатая Горка).
У рэкалекцыях прыняло ўдзел больш за 80 чалавек.
Духоўныя практыкаванні, якія правёў пробашч парафіі ў Навагрудку, кс. Юрый Жэгарын, былі прысвечаныя асобе Духа Святога і Яго дзеянню сярод свайго народа і былі пэўным духоўным падсумаваннем у пазнаванні асноў хрысціянства (керыгма).
Праграма рэкалекцый прадугледжвала ўдзел у Св. Імшы, усёночнай Адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту і адарацыі з малітвай-просьбай аб напаўненні Духам Святым сэрца кожнага верніка, удзел у канферэнцыях пра Духа Святога, малітвах праслаўлення і дзяленнем сведчаннямі.
Дамінік Запаснік, тэкст;
Вераніка Чэрнік, фота.
для друку