Архив меток: Мінск

У Мінску пройдзе юбілейны турнір па мікра-футболе «Кубак Дона Боска»

З 5 снежня 2026 года па 16 студзеня 2027 года ў Мінскім араторыі імя святога Яна Боска пройдзе юбілейны, дзясяты, турнір па мікра-футболе «Кубак Дона Боска». Спаборніцтвы традыцыйна збяруць аматараў футболу, каб праз спорт аб’яднацца, пазнаёміцца, правесці час у добрай кампаніі і адчуць радасць сяброўскага спаборніцтва. Да ўдзелу запрашаюцца каманды, у складзе якіх могуць быць юнакі і дарослыя ва ўзросце ...

Читать далее »

Новы этап евангелізацыі: у Мінску адбылася першая фармацыйная сустрэча служыцеляў Альфа-курсу

25 кастрычніка ў мінскім касцёле Божага Цела адбылася важная падзея для каталіцкай супольнасці Беларусі — першая фармацыйная сустрэча служыцеляў евангелізацыйнага Альфа-курсу, якая аб’яднала ўдзельнікаў з Мінска і Навагрудка. Каля 100 чалавек сабраліся, каб распачаць сумесны шлях служэння. Такая колькасць удзельнікаў стала яркім сведчаннем жывога водгуку на пакліканне Хрыста і жадання несці святло Евангелля ў сучасным свеце. Аб’яднанне сталічнай і навагрудскай ...

Читать далее »

“Каб усе былі адно”. Чын уводзінаў іераманаха Лявонція Тумоўскага MSU на пасаду Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі адбыўся ў Мінску

Знакавая падзея для Каталіцкага Касцёла ў Беларусі адбылася 14 верасня 2026 года. Папа Леў XIV прыняў адстаўку архімандрыта Сяргея Гаека і прызначыў новым Апостальскім адміністратарам для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі айца-студыта Лявонція Тумоўскага MSU. “Малы статак”, вернікі Беларускай грэка-каталіцкай Царквы атрымалі новага кіраўніка. Айцец Лявонцій (Аляксандр) Тумоўскі нарадзіўся 9 ліпеня 1973 года ў Полацку. 27 мая 1995 года ён ...

Читать далее »

ІІ Міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae прайшла ў Мінску

25 лютага ў будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра адбылася ІІ Міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae («Сведка веры і міласэнасці»), прысвечаная постацям двух благаслаўлёных мучанікаў — Германа Стэмпеня і Ахілеса Пухалы — айцоў францішканаў, якія служылі ў Івянцы і Пяршаях. Канферэнцыя, якую ўжо другі раз праводзіць Мінска-Магілёўская архідыяцэзія пры падтрымцы апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, прысвечана святарам, законным сёстрам ...

Читать далее »

Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць да ўдзелу ў IV Мінскім біблійным марафоне

25 студзеня, у Нядзелю Божага слова, ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў IV Мінскім біблійным марафоне. Сутнасць біблійнага марафону заключаецца ў тым, што кожны зарэгістраваны ўдзельнік атрымае анлайн раздзел са Святога Пісання для самастойнага чытання ў нядзелю Божага слова, разважання над ім і дзялення з ...

Читать далее »

У Мінску прайшла калядная канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі»

8 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася другая калядная канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі», арганізаваная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рыма-каталіцкага Касцёла пры падтрымцы Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. У канферэнцыі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату і духавенства, у тым ліку Генеральныя вікарыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, ...

Читать далее »

Сіла жаночай малітвы

Пра жаночую прыгажосць складзена нямала песень і вершаў. Вядомыя мастакі прысвячалі гэтай тэме свае творы. Звяртаючыся да гэтых твораў, можна заўважыць, што няма пэўнага эталону прыгажосці. У Старажытным Егіпце былі ў модзе статныя фігуры, выразныя вочы, кароткія стрыжкі. Эпоха Сярэднявечча прынесла зусім іншыя ідэалы: высокая лінія ілба, бледная скура, худаба. У эпоху Рэнесансу, наадварот, у модзе былі пышныя жаночыя формы, ...

Читать далее »

У БДУ з удзелам прадстаўніка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла міжрэлігійная дыялогавая пляцоўка

16 верасня на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася традыцыйная панэльная дыскусія на тэму «Міжканфесійны дыялог як фактар кансалідацыі беларускага грамадства: гістарычная рэтраспектыва і сучасныя вектары развіцця». Па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў мерапрыемстве прыняў удзел Біскупскі вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз канонік Франц Рудзь. Варта адзначыць, што гэтая сустрэча была арганізавана ў рамках праекта «Дыялог культур і рэлігій» ...

Читать далее »

Урачыстае ўступленне на пасаду дэлегата салезіянаў Беларусі адбылося ў Мінску

14 ліпеня 2025 года ў касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Мінску падчас урачыстай святой Імшы адбылося ўступленне на пасаду інспектарыяльнага дэлегата Салезіянскай дэлегатуры ў Беларусі ксяндза доктара Віктара Гайдукевіча SDB. На Імшу сабраліся выбітныя прадстаўнікі Касцёла: Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і генеральны вікарый архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, чыя прысутнасць засведчыла высокую павагу да салезіянскага служэння ў Беларусі. Сярод ...

Читать далее »

“Гэта ваш дом”. Урачыстасць пасвячэння касцёла адбылася ў Мінску

Чэрвеньскі дзень напачатку лета стаў асабліва ўрачыстым і святочным не толькі для адной з парафій Мінска, але і для Касцёла на Беларусі. 7 чэрвеня 2025 года адбылося пасвячэнне касцёла Божага Цела ў адным са спальных раёнаў Мінска. Гісторыя парафіі распачалася ў 2005 годзе, калі Касцёл перажываў год Эўхарыстыі. Адпаведнае рашэнне падпісаў кардынал Казімір Свёнтак. Працэс заснавання парафіі быў даручаны ксяндзу ...

Читать далее »