Строительство апостольской нунциатуры в Минске, начавшееся в 2015 году, завершено. Лаконичное здание в функциональном стиле разместилось на улице Золотая Горка недалеко от Белгосфилармонии. Объект полностью финансировался Ватиканом, в процессе реализации ни на шаг не отступили от первоначально заявленного проекта, сообщает realt.onliner.by Торжественная церемония освящения углового камня здания и закладки капсулы с посланием потомкам состоялась в марте 2015 года с участием секретаря ...
Читать далее »Архив меток: Мінск
Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў св. Імшу ў Мінску
4 верасня 2016 г. у мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася св. Імша з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра. Гэта Літургія стала першай, якую новапрызначаны прадстаўнік Папы ўзначаліў у галоўным каталіцкім храме краіны. Невялікую частку шляху да катэдры ватыканскаму дыпламату нават прыйшлося ісці пешшу: Літургія супала па часе с вялікім легкаатлетычным марафонам. Напачатку св. Імшы арцыбіскуп ...
Читать далее »Запрашаем у беларускамоўную вандроўку «Усе дарогі вядуць у Будслаў»
17 верасня адбудзецца вандроўка па маршруце Мінск – Заслаўе – Радашковічы – Маладзечна – Вілейка – Будслаў – Далгінава – Мінск. Праграма тура (17 верасня 2016 г.) 8:00 — Збор групы. Выезд з Мінска. Прыезд у Заслаўе. На выпаленых сонцам узгорках Мінскага марэннага ўзвышша размяшчаецца горад Заслаўе. Са старажытных часоў тут захавалася цалкам круглае гарадзішча — «Замэчак», на месцы якога ...
Читать далее »Выйшаў «Псалтыр» па-беларуску — справа апошніх год жыцця айца Аляксандра Надсана
8 жніўня ў грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску адбылася прэзентацыя богаслужбовага выдання «Псалтыра» ў перакладзе на беларускую мову айца Аляксандра Надсана. Праца над «Псалтыром» стала справай апошніх гадоў жыцця для беларускага святара, які жыў у Лондане. Прэзентацыя была прымеркаваная да 90-х угодкаў з дня ягонага нараджэння. На пачатку адбылася Боская Літургія і Паніхіда. Пасля малітвы прайшла прэзентацыя юбілейнага ...
Читать далее »У Мінску праходзіць акцыя “У школу разам з салезіянамі”
Рэлігійная каталіцкая місія святога Францішка Сальскага ў Беларусі жадае дапамагчы дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў горада Мінска падрыхтавацца да 1 верасня. Свае заяўкі на атрыманне дапамогі (заплечнік, сшыткі, падручнікі, канцылярскія прыналежнасці, школьная форма і г.д.) можна дасылаць на e-mail: sdb.minsk@gmail.com. У заяўцы трэба адзначыць, у чым менавіта неабходна дапамога, узрост дзіцяці і кантактныя нумары. За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне: ...
Читать далее »У Мінску новапрэзбітар Алег Каралёў адправіў прыміцыйную св. Імшу
17 ліпеня ў будынку новага касцёла імя Святога Яна Боско ў Серабранцы адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды прыміцый новапрэзбітара Алега Каралёва SDB. Павіншаваць і падтрымаць ксяндза Алега ў гэты важны і прыгожы момант, калі ён робіць свой першы крок у святарскім жыцці, прыехала шмат шаноўных гасцей, сяброў і настаўнікаў, не толькі з нашай краіны, але і з-за мяжы. Сярод ...
Читать далее »Мінскі Чырвоны касцёл запрашае ў роварную пілігрымку ў Будслаў
29 чэрвеня ад Касцёла Св. Сымона і Алёны ў Мінску вырушыць роварная пілігрымка да Будслаўскай святыні. У дарогу пілігрымаў праводзіць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Шлях да Маці Божай пачнецца пасля св. Імшы на 9.00. Запісацца ў вандроўку можна ў cакрыстыі Чырвонага касцёла. Пілігрымы будуць арганізавана атрымліваць невялікае штодзённае харчаванне. З сабою трэба мець спальнік і адзін намёт на 2-3 ...
Читать далее »«Золотогорский фестиваль» в Минске посвятили теме усыновления детей
В минском костёле Пресвятой Троицы прошёл «Золотогорский фестиваль», посвящённый окончанию учебного года, сообщает телеканал ОНТ. Родители смогли помолиться о своих детях и разделить с ними праздник. Провели его второй раз и в этом году посвятили теме усыновления малышей. Несмотря на то, что за последнее десятилетие число сирот сократилось в четыре раза, в детских домах всё еще живут около 4000 ребят. ...
Читать далее »Папа Францішак блаславіў абраз св. Яна Паўла ІІ для мінскай парафіі
18 мая 2016 года падчас агульнай аўдыенцыі на Плошчы святога Пятра Папа Францішак блаславіў абраз святога Яна Паўла ІІ для парафіі ў Мінску, якая носіць яго імя. Парафія Святога Яна Паўла ІІ была зарэгістравана ў мінскім мікрараёне Дружба ў кастрычніку 2015 года. Кс. Ігар Лашук, яе пробашч, асабіста даставіў абраз у Ватыкан. «Ватыканскае радыё» ў facebook
Читать далее »У Мінску адкрылася выстава прац маладых людзей з асаблівасцямі развіцця
16 мая 2016 года ў Доме Кіно ў Мінску адбылося адкрыццё выставы “Мой свет у фарбах”. Творы, якія там можна ўбачыць – гэта работы маладых людзей з асаблівасцямі развіцця і іх сем’яў. Аўтары карцін займаюцца на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы “Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Ствараючы жывапісныя работы, маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця раскрываюць свой унутраны ...
Читать далее »