22 верасня ў Мінскай катэдры адбылася святая Імша за студэнтаў і іх выкладчыкаў. Узначаліў яе арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з мітрапалітам цэлебравалі Эўхарыстыю яшчэ тры святары.
”Зараз тут знаходзяцца будучыя лекары, інжынеры, праграмісты, спецыялісты ў розных накірунках. Не забывайце дзякаваць Пану Богу за дапамогу на вашым студэнцкім шляху, бо менавіта Ён дапамагае вам у цяжкія моманты.
Як казаў св. Папа Ян Павел II: «Вера і навука як два крылы – яны дапамагаюць чалавеку ўзняцца ў штодзенным жыцці”, – скончыў сваю гамілію арцыбіскуп.
Напрыканцы св. Імшы асвяцілі заліковыя кніжкі і іх уладальнікаў.
Ірына Апяцёнак, тэкст і фота
