Архив меток: Тадэвуш Кандрусевіч

Парафія ў Лядску адзначыла з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адпустовую ўрачыстасць і сустрэла абраз Маці Міласэрнасці

8 мая, ва ўспамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка, адзначыла адпустовую ўрачыстасць парафія ў Лядску, якая носіць тытул гэтага святога. У той жа дзень у парафію прыбыла копія абраза Маці Божай Вастрабрамскай, якая ў межах перэгрынацыі наведвае ўсе святыні Гродзеншчыны. З нагоды першай гадавіны абрання Папы Льва XIV на Апостальскі Пасад, якая адзначаецца ў гэтыя дні, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч ...

Читать далее »

У парафію ў Волме перададзены рэліквіі блаславёных мучанікаў з Пяршаяў

12 красавіка ў свята Божай Міласэрнасці вернікі касцёла Св. Яна Хрысціцеля ў Волме (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) віталі арцыбіскупа эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча, ксяндза Паўла Эйсманта і айца францішканіна Паўла Раманчука. Перад пачаткам святой Імшы айцец Павел бліжэй пазнаёміў парафіянаў з асобамі блаславёных мучанікаў з Пяршаяў айца Ахілеса і айца Германа, святароў з Ордэну святога Францішка ў часы Другой Сусветнай вайны. Прамоўца адзначыў, ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў межах урачыстасцяў у гонар Маці Божай Кангрэгацкай у гродзенскай катэдры

4-5 жніўня ў гродзенскай катэдры адбыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Кангрэгацкай, цудадзейны абраз якой знаходзіцца там. Імшу, якой пачаліся ўрачыстасці, цэлебраваў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Сёлета адзначаецца 320-годдзе з часу прыбыцця гэтага абраза ў гродзенскую катэдру і 20-годдзе з часу ўскладання на яго папскіх карон. На ўрачыстасці каранавання абраза ў 2005 г. прысутнічаў і прамовіў гамілію на беларускай мове ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч у Папяльцовую сераду: “Вялікі пост – падарожжа, у якім карабель Касцёла плыве ў порт уваскрашэння”

Пра тое, што Вялікі пост з’яўляецца часам ласкі, навяртання і хрысціянскай надзеі, нагадаў вернікам арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч у Папяльцовую сераду, 5 сакавіка. У гэты дзень, якім распачаўся сёлетні Вялікі пост, арцыбіскуп цэлебраваў Эўхарыстыю ў дзвюх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі – сваёй роднай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску і парафіі Святога Духа ў Гродне. У гаміліі іерарх адзначыў, што ...

Читать далее »

Каментар арцыбіскупа Кандрусевіча да Паслання Папы Францішка на 58-ы Сусветны дзень міру

Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч прапануе ўвазе вернікаў свой разгорнуты каментар да Паслання Папы Францішка на 58-ы Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2025 года. Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч Каментар да Паслання Папы Францішка на 58-ы Сусветны дзень міру 1 студзеня 2025 года Глыбокапаважаныя браты і сёстры! Сардэчна вітаю ўсіх вас і віншую з Новым годам, калі ў Каталіцкім ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў у родным Адэльску ўрачыстасць Унебаўзяцця Панны Марыі

15 жніўня ў парафіі ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Урачыстасць узначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, для якога парафія ў Адэльску з’яўляецца роднай. Святая Імша цэлебравалася на палявым алтары побач са старадаўнім адэльскім касцёлам і была спалучана з “дажынкамі”. Пробашч парафіі кс. канонік Віктар Мыслюк прывітаў прысутных і заахвоціў да малітвы. Арцыбіскуп падкрэсліў ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ахвяраваў Маці Божай Гудагайскай свой біскупскі пярсцёнак

20-21 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі ўрачыстасці. Сёлета дыяцэзіяльны санктуарый Гродзеншчыны дзякуе Богу за 260 гадоў з пачатку служэння ў святыні манахаў кармэлітаў босых. Асаблівым чынам маліліся і за пастыраў, якія сёлета адзначаюць значныя гадавіны свайго жыцця: арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча, які 35 гадоў таму, 25 ліпеня 1989 года, менавіта ў Гудагаі быў абвешчаны ...

Читать далее »

Гутарка з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам пра ролю свецкіх у Касцёле

– Ваша Эксцэленцыя! Чаму Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі вырашыла прысвяціць менавіта 2023 год апостальству свецкіх? Як нараджалася гэта ідэя сярод біскупаў? Ці былі іншыя прапановы? – Каталіцкі Касцёл у Беларусі ў меру сваіх абмежаваных магчымасцяў тым не менш стараецца жыць ідэямі сусветнага Касцёла. Пасля таго, як Папа Францішак аб’явіў, што наступны Сінод біскупаў будзе прысвечаны свецкім, каталіцкія біскупы Беларусі неадкладна ...

Читать далее »

Малітва за памерлых з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адбылася на гродзенскіх могілках

2 лістапада, ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу на гродзенскіх гарадскіх могілках, якія знаходзяцца недалёка ад прадпрыемства “Гродна Азот”. На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія вернікі, каб у гэты асаблівы дзень атачыць малітвамі душы сваіх блізкіх памерлых. Звяртаючыся да прысутных, іерарх адзначыў, што ў мінулы дзень Касцёл перажываў радасную ўрачыстасць Усіх Святых. “Учора радаснае “Хвала на ...

Читать далее »

Інаўгурацыйнае свята для першакурснікаў Вышэйшай Духоўнай семінарыі: мы чакаем і пакладаем на вас надзею!

Інаўгурацыйная ўрачыстасць новага 2022-2023 навучальнага года на 1 курсе Вышэйшых Духоўных Семінарый у Гродне і Пінску адбылася 8 кастрычніка ў Мінску. З нагоды ўрачыстасці Эўхарыстыю цэлебраваў арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч. Сярод прысутных быў таксама Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, таксама святары, якія будуць выкладаць на падрыхтоўчым курсе, свецкія выкладчыкі ды блізкія і родныя семінарыстаў. Удзельнікі распачалі сустрэчу ...

Читать далее »