20 чэрвеня ў касцёле Святога Яна ў раёне Бредтвет у Осла адкрылася святыня Марыі, Маці пераследаваных хрысціян. Яе мэта — маліцца за хрысціян, якія пакутуюць ад рэлігійнага пераследу па ўсім свеце і павышаць дасведчанасць аб іх становішчы. Святыня была створана па ініцыятыве каталіцкага біскупа Осла Фрэдэрыка Хансена. Ідэя ўзнікла ў межах міжнароднай ініцыятывы, якую ўзначальвае айцец Бенедыкт Кілі, заснавальнік Nasarean.org, ...
Читать далее »Архив меток: малітва
Біскупы Францыі просяць аб малітве на фоне дэбатаў аб эўтаназіі
Французскія біскупы заклікаюць вернікаў да малітвы за людзей, якія паміраюць у пакутах, пакуль парламент краіны зноў разглядае рэзанансны законапраект аб легалізацыі эўтаназіі. У панядзелак, 22 чэрвеня 2026 года, дэпутаты Нацыянальнага сходу Францыі пачалі трэцяе чытанне праекта закона аб «канцы жыцця». Калі не адбудзецца неспадзяваных змен, ніжняя палата павінна зноў адобрыць дакумент, які забяспечыць «права на дапамогу ў паміранні». Канчатковае прыняцце ...
Читать далее »Спосабы ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса
У чэрвені скіроўваемся да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, зноў асэнсоўваючы, што любоў з’яўляецца каштоўнай і жыватворнай. І вось сцежкі, якімі варта хадзіць, каб паняцце сапраўднай любові ў нашай свядомасці не пахіснулася. 1. Адданасць Разважаючы над Найсвяцейшым Сэрцам Езуса, разумеем, наколькі глыбокая Божая любоў да нас. Езус на крыжы цалкам аддаў сябе, каб даказаць сваю любоў да чалавека, і штодзень працягвае гэта ...
Читать далее »Май — месяц Панны Марыі
Каталіцкі Касцёл прысвячае месяц май Найсвяцейшай Багародзіцы Панне Марыі. У гэтыя дні таксама існуе традыцыя правядзення т.зв. «Маёвых набажэнстваў». Могуць узнікнуць пытанні: «Чаму Панне Марыі прысвечаны менавіта месяц май?» або «Дзе і калі паўстала гэтая традыцыя?». Для гэтага давайце звернемся да вытокаў гэтай традыцыі і, больш таго, пастараемся, каб яна ўвайшла і ў нашае рэлігійнае жыццё. Гісторыя Некаторыя гісторыкі мяркуюць, ...
Читать далее »Малітоўны куточак – месца сустрэчы з Богам
“Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы, памаліся Айцу твайму”. Гэтыя словы Езуса Хрыста не проста парада, а запрашэнне да асабістай сустрэчы з Богам. Гаворка ідзе пра ўнутраны спакой, аднак вонкавае заўсёды дапамагае ўнутранаму. Таму кожны вернік пакліканы стварыць у сваім доме малітоўны куток – месца, дзе лягчэй “зачыніць” дзверы для штодзённай мітусні. Што павінна быць ...
Читать далее »Святы Пасад зацвердзіў афіцыйны тэкст малітвы СДМ-2027
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця зацвердзіла афіцыйную малітву Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць з 3 па 8 жніўня 2027 года ў Сеуле. Тэкст падрыхтаваў карэйскі арганізацыйны камітэт форума па ініцыятыве мясцовага епіскапату. Малітва натхнёная дэвізам Сусветных дзён моладзі 2027 года: “Будзьце адважнымі: Я перамог свет” (Ян 16,33). Яна заклікае моладзь давяраць Хрысту і жыць паводле Евангелля сярод выклікаў ...
Читать далее »У нямецкаму Рэгенсбургу адмянілі «буферную зону», якая забараняла малітву паблізу абартарыяў
Баварскі горад Рэгенсбург адмяніў абмежаванні, якія забараняюць малітоўныя чуванні паблізу абартарыяў. Гэта стала магчымым пасля рашэння суда, які прызнаў «буферную зону» парушэннем канстытуцыйных свабод. 24 кастрычніка 2025 года мэрыя адмяніла 100-метровую «забароненую зону» вакол клінік абортаў пасля таго, як прайграла як Адміністрацыйны суд Рэгенсбурга, так і Баварскі Адміністрацыйны суд. Пра гэта паведаміла міжнародная праваабарончая арганізацыя ADF International у прэс-рэлізе ад ...
Читать далее »Польшча: удзельнікі экстрэмальнай малітвы Ружанца маліліся за мір ва Украіне
Увечары, 25 кастрычніка 2025 года, вуліцамі Гнезна (Польшча) прайшла малітва Экстрэмальнага Ружанцовага шляху — ініцыятывы, створанай па прыкладзе Экстрэмальнага Крыжовага шляху. Удзельнікі ахвяравалі свае малітвы і пройдзены шлях за мір — у сваіх сэрцах, у сваіх сем’ях і ва ўсім свеце, у тым ліку ва Украіне. Гэта незвычайная падзея пачалася са святой Імшы ў Гнезненскай катэдры, якую ўзначаліў айцец Пшэмыслаў ...
Читать далее »Шэсць месяцаў без Францішка: малітва ля магілы не сціхае
Праз паўгода пасля смерці Папы Францішка яго магіла ў Санта-Марыя-Маджорэ застаецца месцам пілігрымак, якое прыцягвае вернікаў спадчынай прастаты і блізкасці. Роўна праз шэсць месяцаў пасля смерці Папы Францішка, 21 кастрычніка 2025 года, яго магіла ў рымскай базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ працягвае быць цэнтрам прыцягнення для вернікаў. Архіпрэзбітэр базілікі, кардынал Раландас Макрыцкас, тлумачыць гэты няспынны паток пілігрымаў тым, што “людзей прыцягвае яго радасць ...
Читать далее »Ружанец стаў мне паратункам. Сведчанне
Маё навяртанне да Бога і паяднанне з Касцёлам адбылося ў сталым узросце. Але і да гэтага часу я была знаёмая з ружанцам у выглядзе ланцужка з пацеркамі. Я бачыла яго ў руках сваіх бабулі і маці, ён здаваўся мне толькі прыгожай, эстэтычнай рэччу, але ужо тады з нейкай таямнічай каштоўнасцю і вартасцю. Гэта як “пароль”, па якім пазнаеш католіка. У ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!