З 27 па 29 лістапада ў касцёле Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Савецкая, 6) пройдуць рэкалекцыі цвярозасці “Малітва, чаканне і навяртанне”, арганізаваныя душпастырствам цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі.
Праграма:
27 лістапада, пятніца
- 17.00 – рэгістрацыя, размяшчэнне;
- 18.30 – вячэра;
- 19.30 – адкрыты сход групы ўзаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх.
28 лістапада, субота
- 8.30 – ранішняя малітва;
- 9.00 – снеданне;
- 10.00 – экскурсія “Гістарычны Навагрудак”;
- 12.00 – святая Імша;
- 13.00 – абед;
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, споведзь;
- 17.00 – канферэнцыя;
- 18.30 – вячэра;
- 19.30 – экскурсія “Касцёл Арханёла Міхала, таямніцы яго падзямелля”;
- 21.00 – сходы груп узаемадапамогі для залежных, іх родных і блізкіх.
29 лістапада, нядзеля
- 8.30 – ранішняя малітва;
- 9.00 – снеданне;
- 10.00 – канферэнцыя;
- 12.00 – святая Імша;
- 13.00 – абед;
- 13.30 – абмен уражаннямі, заканчэнне.
Арганізатары заклікаюць удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах праграмы і не парушаць часовы парадак сустрэч.
Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефонах:
+375 29 801 19 77 – ксёндз Андрэй
+375 33 325 57 64 – Юрый
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!