Маладыя сужэнствы запрашаюцца на Weekend Family — выхадныя з Марыяй

Калі вы ў шлюбе да 10 гадоў, падарыце сабе час, калі можна спыніцца, выдыхнуць і проста пабыць разам — без тэлефонаў, тэмпу і штодзённай мітусні. Арганізатары запрашаюць таксама пары, якія жывуць у грамадзянскім шлюбе, але жадаюць заключыць сакрамэнт сужэнства.

Weekend Family — гэта не чарговы семінар, а цёплыя выхадныя ў Удзеле: малітва, цішыня, духоўнае суправаджэнне, сустрэчы і размовы, якія саграваюць. Побач будуць сем’і з вопытам — яны падзеляцца тым, што рэальна дапамагае ім будаваць шлюб, без ідэальных фатаграфій і павучанняў.

Тут не трэба быць ідэальным мужам ці жонкай. Тут можна быць сабой — пачуць адно аднаго, сказаць пра свае патрэбы і жаданні, знайсці месца для Бога паміж вамі і вярнуцца да дому з большым цяплом адно да аднаго.

Што вас чакае:

  • камерная атмасфера — максімум 12 пар;
  • духоўная падтрымка індывідуальна і разам з сужонкам;
  • дапамога ў дыялогу і разуменні адно аднаго;
  • асобны VIP-пакой для кожнай пары;
  • час, карысны для дваіх.

Умовы ўдзелу:

  • пара разам, ад пачатку да канца;
  • пажадана без дзяцей (дапускаюцца дзеці да 3 гадоў).

Даты і месца:

27–29 лістапада ў Мястэчку Беззаганнай у вёсцы Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат).

У гэтым годзе наступны Weekend Family таксама запланаваны на 12–14 лютага і 11–13 чэрвеня.

Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне:

+375 (29) 772 56 78 — а. Віктар Мялешка OFMConv

або па спасылцы.

Catholic.by

для друку для друку