Архив меток: Удзела

«Бог выбраў нас…»: сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Мястэчку Беззаганнай

15 кастрычніка ў Удзеле, у «Мястэчку Беззаганнай», што знаходзіцца пад апекай айцоў францішканаў, адбылася дыяцэзіяльная сустрэча святароў і сясцер законных Віцебскай дыяцэзіі. Гэта быў дзень, калі ў цішыні і малітве духавенства магло спыніцца, каб паразважаць над сваім пакліканнем і адказнасцю за чалавечыя душы. Сустрэча распачалася з магчымасці вырашыць практычныя справы. Прадстаўнікі Курыі, «Карытас», выдавецтваў былі даступныя для размоў, а кожны ...

Читать далее »

Маці Божая ў гасцях у францішканаў. Перэгрынацыя копій Марыйных абразоў у Удзела

22 жніўня парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Удзела (Глыбоцкі дэканат) стала цэнтрам асаблівага малітоўнага чування. Мясцовыя вернікі разам з братамі францішканамі прынялі эстафету перэгрынацыі спісаў цудадзейных Марыйных абразоў з найважнейшых каталіцкіх санктуарыяў Беларусі. Гэты візіт прынёс у старадаўнія сцены кляштара атмасферу глыбокай пашаны, еднасці і духоўнага аднаўлення. Марыйныя абразы прыбылі з суседняй парафіі святой Ганны ў Мосары, ...

Читать далее »

“Маргарыткі” Віцебскай дыяцэзіі сабраліся на сустрэчу ў Удзеле

У суботу, 29 жніўня, у дзень успаміну мучаніцтва святога Яна Хрысціцеля, у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле адбылося агульнадыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка». Нягледзячы на тое, што «Маргарытак» у Віцебскай дыяцэзіі шмат, на гэтую сустрэчу сабралася толькі частка з іх. Аднак тых, хто прыехаў, яднала адна важная місія — малітоўная падтрымка тых, хто прысвяціў сябе служэнню Богу. ...

Читать далее »

Каля 300 кіламетраў дзеля братэрства: сустрэча Францішканскага ордэна свецкіх у Удзеле

1 і 2 жніўня ў «Мястэчку Беззаганнай», у Доме Марыі на тэрыторыі францішканскага кляштара ў вёсцы Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат), адбылася сустрэча братоў і сясцёр Францішканскага ордэна свецкіх (ФОС). На сустрэчу прыехалі супольнасці са Шчучына, Ліды, Гродна, Маладзечна, Мінска і Віцебска, некаторыя з іх пераадолелі больш за 300 кіламетраў, каб на пару дзён адарвацца ад штодзённых клопатаў і сумесна ...

Читать далее »

Тры ключы да святасці і благаслаўленне новапрэзбітараў: фэст св. Антонія ва Удзеле

13 чэрвеня 2026 года ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Удзела сабраліся сотні вернікаў, каб ушанаваць святога Антонія Падуанскага – сусветна вядомага цудатворцы і доктара Касцёла. Сёлетняе свята, якое выпала на час юбілейнага Года святога Францішка, стала асаблівым дзякуючы прысутнасці новапрэзбітараў. Урачыстую Імшу цэлебравалі нядаўна высвечаныя святары — а. Уладзіслаў Молчан OFMConv і кс. Антоній Тышко. Падчас ...

Читать далее »

У Удзеле ў «Сялібе Беззаганнай» упершыню адбыліся рэкалекцыі для моладзі

З 8 па 11 ліпеня ў Удзеле прайшлі рэкалекцыі для чальцоў Эўхарыстычнага руху маладых. Месцам іх правядзення стаў Дом Марыі, які быў урачыста адчынены 3 мая гэтага года. Рэкалекцыі для моладзі сталі першымі, якія адбыліся ў новапабудаванай «Сялібе Беззаганнай». Эўхарыстычны рух маладых (ЭРМ) — гэта касцёльны рух, што аб’ядноўвае дзяцей і моладзь, якія разам перажываюць Евангелле і разам з Езусам ...

Читать далее »

“Сяліба Беззаганнай” у Удзеле ўрачыста адчыніла свае дзверы

3 мая 2025 года для невялікай вёскі Удзела, што ў Глыбоцкім раёне, стала памятнай датай, якая будзе запісана ў гісторыі мясцовай парафіі, якой апякуюцца айцы францішкане. У гэты дзень была ўрачыста адчынена і асвечана “Сяліба Беззаганнай”. “Сяліба Беззаганнай”, якую яшчэ проста называюць Домам Марыі, — гэта месца духоўнага адпачынку і ўзросту, пакуль што моладзі, але ў будучым і кожнага жадаючага, ...

Читать далее »

Агульнадыяцэзіяльная сустрэча руху “Маргарытка” з удзелам біскупа Алега Буткевіча прайшла ў Удзеле

У маленькім Беларускім Непакалянаве, што на Глыбоччыне, дзе самаахвярна працуюць айцы францішкане, 14 верасня ў свята Узвышэння Святога Крыжа сабраліся малітоўныя “кветкі”. «Маргарытка» — апостальскі рух свецкіх людзей у Каталіцкім Касцёле, якія малітоўна апякуюцца духоўнымі асобамі. Яго чальцамі становяцца людзі, якія жадаюць аберагаць сваіх пастыраў з дапамогаю самай паспяховай хрысціянскай зброі, якой з’яўляецца малітва, і ўмацоўваць сваю асабістую сувязь з ...

Читать далее »

Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Удзеле

24 жніўня ў касцёле Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў Удзеле прайшла сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Галоўная тэмай сустрэчы стала «Хрысціянскае выхаванне дзяцей і моладзі». Сустрэча пачалася са святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Падчас казання біскуп Алег нагадаў катэхетам пра годнасць той місіі, якую яны выконваюць у выхаванні дзяцей і моладзі. «Перш за ўсё адказнасць за духоўную фармацыю дзяцей ...

Читать далее »

“Мы на зямлі знаходзімся ў гасцях”: адбылося пахаванне таты ксяндза каноніка Аляксея Раманчука

27 чэрвеня 2024 года ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле адбылося развітанне з татам кс. каноніка Аляксея Раманчука, пробашча парафіі Спаслання Духа Святога ў Барысаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Віктар Раманчук адышоў у вечнасць ва ўзросце 79 гадоў. Цэлебрацыю святой Імшы і абрады пахавання на могілках узначалілі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. Біскуп ...

Читать далее »