Свята адбылося на ўрачыстасць святога Антонія ў сераду 13 чэрвеня. На ўрачыстасць прыбыў Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Францішак Кісель, які і ўзначаліў святую Імшу. У якасці ганаровага госця на багаслужэнні прысутнічаў і айцец-капуцын Максім Варанюк, які ў пачатку мая гэтага года прыняў святарскае пасвячэнне ў Докшыцах. Перад пачаткам святой Імшы ксёндз Францішак асвяціў бакавыя алтары касцёла, якія нядаўна занялі ...
Читать далее »Архив меток: Удзела
Як гучыць мелодыя “Магутны Божа” на дудзе (відэа)
Яе выканаў дудар Віталь Воранаў у Удзелаўскім касцёле. Адбылося гэта ў нядзелю? 6 мая, у апошні дзень ІІ Міжнароднага фестывалю дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”. Віталь Воранаў з’яўляецца галоўным арганізатарам гэтага фэсту, а вёску Удзела ён лічыць сваёй малой радзімай. І хаця ён нарадзіўся ў Мінску, потым жыў у Глыбокім, але кожнае лета прыязджаў на дзядулі і бабулі ў Удзела. У ...
Читать далее »Богаслужэнне ў Удзелаўскім касцёле суправаджалася гукамі дуды (+відэа)
У нядзелю, 6 мая, дудары наведалі касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі ў Удзеле, дзе прынялі ўдзел у святой Імшы. Наведванне Удзелаўскага касцёла ўваходзіла ў праграму Міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”, які прайшоў у гэтым годзе на Глыбоччыне ўжо ў другі раз. Фэст праходзіць дзякуючы ініцыятыве Віталя Воранава, дзядуля і бабуля якога былі жыхарамі Удзела. У іх прайшло маленства Віталя, ...
Читать далее »100-годдзе таварыства «Рыцарства Беззаганнай» адсвяткуюць ва Удзеле
9 снежня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ва Удзеле пройдзе сустрэча ўдзельнікаў таварыства «Рыцарства Беззаганнай», створанага св. Максімільянам Кольбэ. Таварыства было закладзена ў 1917 годзе спачатку як малітоўны рух, а праз некалькі гадоў зацверджана Папам Рымскім. На сёння колькасць членаў міжнароднага таварыства дасягае некалькіх мільёнаў. У Беларусі да таварыства «Рыцарства Беззаганнай» належыць каля дзвюх тысяч вернікаў, дзейнічаючы ў межах ...
Читать далее »Агульнадыяцэзіяльнае спатканне духавенства прайшло ў Удзеле
11 кастрычніка касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Удзела (Глыбоцкі дэканат) прымаў святароў, законных сясцёр і братоў з усёй Віцебскай дыяцэзіі, якія сабраліся на штомесячную сустрэчу з біскупам Алегам Буткевічам. Месца спаткання было выбрана невыпадкова, бо менавіта ў гэтым годзе святыня адзначае 300-годдзе існавання, а ў нядзелю, 8 кастрычніка, падчас кананічнай візітацыі быў асвечаны адноўлены галоўны алтар. Дзень ...
Читать далее »У Удзеле ўшанавалі Дзень памяці святога Францішка
З гэтай нагоды ў касцёле адбылася святая Імша, а пасля яе дзеці паказалі невялікі канцэрт, прысвечаны прыгажосці роднай зямлі. Касцёлам у Удзеле апякуюцца айцы-францішкане, таму Дзень памяці святога Францішка, заснавальніка трох манаскіх ордэнаў, тут адзначаецца асабліва ўрачыста. Трэба адзначыць, што ў гэтым годзе Удзельская парафія будзе адзначаць трохсотгоддзе свайго заснавання, што надавала фэсту яшчэ большую ўрачыстасць і значнасць. Якраз у ...
Читать далее »У Удзеле адбыўся фэст у гонар святога Антонія (+відэа)
Урачыстасць прайшла ў панядзелак 13 чэрвеня. Менавіта ў гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін гэтага святога. Сёлетняя ўрачыстасць была адметнай дзвюма падзеямі: у гэты дзень сваю прыміцыйную Імшу адправіў малады святар айцец Павел Раманчук, таксама ў гэты дзень на фэсце ўпершыню выступілі дудары Юрась Панкевіч і Віталь Воранаў. Імша распачалася з урачыстага ўваходу святароў у храм пад гукі дуды. Пробашч ...
Читать далее »Францішканін з Удзела прызначаны нацыянальным экзарцыстам у Беларусі
Як паведамляе catholic.by, падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая прайшла ў Волме 30 мая 2016 года, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў пра прызначэнне нацыянальнага экзарцыста ў Касцёле ў Беларусі. Ім стаў айцец-францішканін Ян Валяр’ян Хернік, які служыць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны ў в. Удзела (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія).
Читать далее »Жывёл асвячалі не толькі ў Гродне, але і ў Удзеле (+відэа)
Манахі-францішкане вырашылі распаўсюдзіць гэты абрад і ў Віцебскай дыяцэзіі. У дзень успаміну святога Францішка, які адзначаецца 4 кастрычніка, у Удзеле прайшоў фэст. Па словах пробашча парафіі айца Яраслава, абрад асвячэння жывёл праводзіўся ўпершыню ў Віцебскай дыяцэзіі. Вернікі пра яго амаль не ведаюць, таму на першы раз жывёл было мала. Але нам удалося паназіраць, як святар правёў асвячэнне каня. Успамін святога ...
Читать далее »У Удзеле асвяцілі помнік памяці ненароджаных дзяцей (+відэа)
7 снежня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Удзела Глыбоцкага раёна адкрылі і асвяцілі помнік памяці ненароджаных дзяцей. Прадстаўляем вашай увазе відэасюжэт з гэтай падзеі.
Читать далее »