З 27 па 29 лістапада ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі пройдуць рэкалекцыі для мужчын.
Рэкалекцыі правядзе духоўны айцец святароў Гродзенскай дыяцэзіі а. Анджэй Ядкоўскі CSsR, дэвіз рэкалекцый — «Будзь мужчынам!».
«Ты памрэш! З чым станеш перад Панам? Бог цябе вельмі любіць і мае ў табе патрэбу! — тлумачыць тэму рэкалекцый айцец Анджэй. — Бог стварыў цябе як мужчыну, каб ты быў шчаслівым і святым як мужчына, — будзь жа сапраўдным мужчынам! На рэкалекцыях мы задумаемся над гэтым, станем у праўдзе перад Панам і сабой. І, стоячы ў пакоры, запросім Езуса Хрыста на першае месца ў сваім жыцці. Даверымся Яму!»
Праграма рэкалекцый (магчымы змены):
27 лістапада, пятніца
- 20.00 – вячэра;
- 21.00 – святая Імша з гаміліяй;
- 22.00 – пытанні, знаёмства, уводзіны.
28 лістапада, субота
- 8.00 – ранішняя малітва, Lectio Divina;
- 9.00 – снеданне;
- 10.00 – канферэнцыя №1;
- 11.15 – кава-паўза;
- 12.00 – святая Імша з гаміліяй;
- 13.00 – абед;
- 13.30 – вольны час;
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
- 15.15 – канферэнцыя №2;
- 16.30 – кава-паўза;
- 17.00 – адарацыя з Ружанцам, магчымасць споведзі;
- 18.30 – вячэра;
- 20.30 – дыскусія па канферэнцыях;
- 22.00 – індывідуальная начная адарацыя (да 8.00).
29 лістапада, нядзеля
- 7.30 – ранішняя малітва, Lectio Divina;
- 8.00 – святая Імша з гаміліяй;
- 9.00 – снеданне;
- 10.00 – канферэнцыя №3;
- 11.30 – кава-паўза;
- 12.00 – пытанні, падвядзенне вынікаў;
- 13.00 – абед;
- 13.30 – благаслаўленне, заканчэнне.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 29 588 34 56 — Вячаслаў;
+375 29 546 83 19 — Аляксандр;
+375 29 546 83 19 — Viber, Telegram.
Рэкамендаванае ахвяраванне з улікам начлегу і харчавання — 120 руб + дабравольнае ахвяраванне для рэкалекцыяніста.
З сабой мець: Біблію (Стары і Новы Запаветы), малітоўнік, сшытак, ручку.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!