Архив меток: Рось

Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей, пройдуць у Росі

З 5 па 7 лістапада ў рэкалекцыйным доме Бога Айца ў Росі адбудуцца рэкалекцыі для сужэнскіх пар, якія не маюць дзяцей, з малітвай аб дары патомства. Пачатак рэкалекцый у нядзелю 5 лістапада ў 17.00, заканчэнне – днём 7 лістапада. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па тэлефоне: +375 29 886 31 28 ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч. Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія па нейкіх прычынах ...

Читать далее »

Адбудзецца пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Рось

5 жніўня адбудзецца ХХI пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі – “Імкніцеся да спакою з усімі і да святасці” (Гбр 12, 14). Другі год запар пілігрымка выйдзе не з Гродна, а з Вялікіх Эйсмантаў і працягнецца не два дні, як раней, а адзін. Яе маршрут наступны: Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось. ...

Читать далее »

“Малітва ў жыцці мужчыны”: рэкалекцыі для мужчын прайшлі ў Росі

З 2 па 4 чэрвеня 2023 года ў парафіі Святой Тройцы ў Росі адбыліся рэкалекцыі для мужчын на тэму “Малітва ў жыцці мужчыны”, паведамляе msj.by. Канферэнцыі чыталі айцец-дамініканін Віталь Сапега і псіхатэрапеўт Іван Пузанаў. У рэкалекцыях прынялі ўдзел мужчыны і юнакі з Мінска, Гродна, Браслава, Ваўкавыска, Ліды і Росі. “Кожны дзень мужчына выходзіць на духоўную барацьбу. Для таго, каб супрацьдзейнічаць ...

Читать далее »

Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і і духоўных асобаў на рэкалекцыі ў Рось

З 19 па 21 мая ў Росі (рэкалекцыйны дом “Голас Айца”) адбудуцца рэкалекцыі для сужэнцаў і духоўных асобаў, арганізаваныя рухам “Сужэнскія сустрэчы”. Запрашаюцца сем’і і духоўныя асобы найперш з Гродна і Гродзенскай вобласці, а таксама з усёй Беларусі. Колькасць месцаў абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы. Наступныя рэкалекцыі для сужэнцаў адбудуцца толькі восенню, таму арганізатары заахвочваюць выкарыстаць магчымасць удзелу зараз. Унікальная аўтарская ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для мужчын у Росі адбудуцца ў чэрвені

Запрашаем мужчын і юнакоў прыняць удзел у рэкалекцыя на тэму “Малітва ў жыцці мужчыны”, якія адбудуцца з 2 па 4 чэрвеня 2023 года ў парафіі Святой Троіцы ў Росі (Ваўкавыскі раён). “Малітва – гэта фарпост у духоўным жыцці”. Так казалі айцы пустыні. Гэта значыць, што малітва – гэта перадавая ў духоўная барацьбе. На жаль, вернікі не заўсёды разумеюць важнасць сталай ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для мужчын на тэму “Навошта Пан даў мне жыццё?” прайшлі ў Росі

З 3 па 5 лютага ў рэкалекцыйным доме “Голас Айца” ў Росі адбыліся рэкалекцыі на тэму “Навошта Пан даў мне жыццё?” (Рым 5,17-18), якія праводзіў тэолаг, філосаф і каталіцкі публіцыст кс. Андрэй Рылка. У рэкалекцыях прынялі ўдзел 23 чалавека з Мінска, Гродна, Ваўкавыска, Ліды і Росі. На пачатку рэкалекцый удзельнікі атрымалі заданне – шукаць адказы на пытанні: “Навошта я жыву? ...

Читать далее »

У лютым у Росі адбудуцца рэкалекцыі для мужчын

Запрашаем мужчын прыняць удзел ў рэкалекцыях на тэму: «Нашто Пан даў мне жыццё?» (Рым 5,17-18), якія пройдуць з 3 па 5 лютага 2023 года ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі (Ваўкавыскі раён). «Уменне быць добрым і паспяховым чалавекам, хрысціянінам, мужам і айцом залежыць ад адказу на галоўнае пытанне: «нашто?». Многія мужчыны губляюць жаданне жыць, любіць, дзейнічаць таму, што не ...

Читать далее »

“Шукайце Пана і Яго моцы”: рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Росі

Запрашаем мужчын прыняць удзел у духоўных практыкаваннях (рэкалекцыях) на тэму “Шукайце Пана і Яго моцы” (Пс 104,4), якія адбудуцца з 7 па 9 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме “Голас Айца” ў Росі. Практычна кожны дзень мы сутыкаемся з сітуацыямі, якія перавышаюць нашыя чалавечыя сілы: з уласнай слабасцю і грахоўнасцю, з нейкім злом і несправядлівасцю, цяжкімі жыццёвымі абставінамі і г.д. Дзе ўзяць ...

Читать далее »

Першыя сумесныя рэкалекцыя для сясцёр з розных манаскіх супольнасцяў, якія працуюць у Беларусі, прайшлі ў Росі

З 1 па 7 жніўня пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) праходзілі першыя ў Беларусі супольныя рэкалекцыі для сясцёр з розных манаскіх кангрэгацый, якія працуюць у нашай краіне. У духоўных практыкаваннях, арганізаваных па ініцыятыве Рады Каардынацыйнай Групы вышейшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстаў апостальскага жыцця ў Беларусі, узялі ўдзел прадстаўніцы ...

Читать далее »

Сямейныя рэкалекцыі «Сужэнскія сустрэчы» адбудуцца ў Росі

Духоўныя практыкаванні пройдуць з 22 па 24 лістапада ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» (вул. Чырвонаармейская, 12). Начлег і пасілак забяспечваюць арганізатары. Неабходныя ўмовы: прысутнасць на сустрэчах абодвух сужэнцаў (без дзяцей), удзел ва ўсёй праграме. Нашы сужэнствы нарадзіліся, каб быць шчаслівымі. Але кожны год, кожны месяц і кожны дзень свайго сямейнага жыцця мы сутыкаемся са шматлікімі спакусамі, выпрабаваннямі адносін, непаразуменнямі, губляем ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі