Запрашаем мужчын прыняць удзел ў рэкалекцыях на тэму: «Нашто Пан даў мне жыццё?» (Рым 5,17-18), якія пройдуць з 3 па 5 лютага 2023 года ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі (Ваўкавыскі раён). «Уменне быць добрым і паспяховым чалавекам, хрысціянінам, мужам і айцом залежыць ад адказу на галоўнае пытанне: «нашто?». Многія мужчыны губляюць жаданне жыць, любіць, дзейнічаць таму, што не ...
Читать далее »Архив меток: Рось
“Шукайце Пана і Яго моцы”: рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Росі
Запрашаем мужчын прыняць удзел у духоўных практыкаваннях (рэкалекцыях) на тэму “Шукайце Пана і Яго моцы” (Пс 104,4), якія адбудуцца з 7 па 9 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме “Голас Айца” ў Росі. Практычна кожны дзень мы сутыкаемся з сітуацыямі, якія перавышаюць нашыя чалавечыя сілы: з уласнай слабасцю і грахоўнасцю, з нейкім злом і несправядлівасцю, цяжкімі жыццёвымі абставінамі і г.д. Дзе ўзяць ...
Читать далее »Першыя сумесныя рэкалекцыя для сясцёр з розных манаскіх супольнасцяў, якія працуюць у Беларусі, прайшлі ў Росі
З 1 па 7 жніўня пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) праходзілі першыя ў Беларусі супольныя рэкалекцыі для сясцёр з розных манаскіх кангрэгацый, якія працуюць у нашай краіне. У духоўных практыкаваннях, арганізаваных па ініцыятыве Рады Каардынацыйнай Групы вышейшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстаў апостальскага жыцця ў Беларусі, узялі ўдзел прадстаўніцы ...
Читать далее »Сямейныя рэкалекцыі «Сужэнскія сустрэчы» адбудуцца ў Росі
Духоўныя практыкаванні пройдуць з 22 па 24 лістапада ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» (вул. Чырвонаармейская, 12). Начлег і пасілак забяспечваюць арганізатары. Неабходныя ўмовы: прысутнасць на сустрэчах абодвух сужэнцаў (без дзяцей), удзел ва ўсёй праграме. Нашы сужэнствы нарадзіліся, каб быць шчаслівымі. Але кожны год, кожны месяц і кожны дзень свайго сямейнага жыцця мы сутыкаемся са шматлікімі спакусамі, выпрабаваннямі адносін, непаразуменнямі, губляем ...
Читать далее »Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі
З 11 па 13 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме ў Росі пройдуць духоўныя практыкаванні для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці. Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця. Прычыны адсутнасці дзяцей у сям’і могуць быць медыцынскія, але часам сужэнцы кажуць, што падчас знаходжання ў розных клініках у іх не было выяўлена ніякай ...
Читать далее »Прадстаўнікі міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» наведалі Рось
Прадстаўнікі міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» наведалі парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Росі. У межах сустрэчы яны наведалі святыню, дзе знаходзіцца старажытная цудатворная фігура Езуса Журботнага. Таксама яны затрымаліся ў рэкалекцыйным доме. На працягу некалькіх дзён група энтузіястаў з лампадай, у якой гарыць агонь ад Гробу Пана, і цудатворным Загор’е-Сталовіцкім абразом Пакрову Найсвяцейшай Багародзіцы наведала гістарычныя месцы Беларусі. Сярод удзельнікаў ...
Читать далее »Сям’я была галоўнай тэмай «канікул з Богам» у Росі
У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) адбыліся “канікулы з Богам” для наймалодшых парафіян. Яны былі прысвечаны тэме “Сям’я – скарб у тваіх руках”. Падчас сустрэч з дзецьмі арганізатары летняга адпачынку стараліся нагадаць ім, што ўсе людзі маюць патрэбу ў любові, разуменні, павазе. Падкрэслівалася, што кожны чалавек сумуе па родных і блізкіх людзях, якія жадаюць ім дабра і прабачаюць ...
Читать далее »Фармацыйная сустрэча для маладых святароў пройдзе ў Росі
12-13 лютага адбудзецца фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 8 гадоў святарства. Сустрэча пройдзе ў рэкалекцыйным доме ў Росі. Праграма: 12 лютага 16.00 – Уступная канферэнцыя на тэму „Святарства – дар і таямніца. Сведчанне” (кс. кан. Чэслаў Паўлюкевіч) 17.30 – святая Імша ў спалучэнні з Нешпарамі 18.30 – вячэра 19.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту — споведзь — ...
Читать далее »Чарговыя рэкалекцыі адбудуцца ў Росі
Духоўныя практыкаванні пройдуць у дыяцэзіяльным санктуарыі Езуса Журботнага 5–7 лістапада. Будуць арганізаваны ў цішыні, заснаваны на сціслым посце (хлеб і вада) і матлітве. Рэкалекцыі правядзе кусташ санктуарыя кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Пачатак: 5 лістапада, 18.00 Заканчэнне: 7 лістапада, 14.00 Для ўдзелу ў духоўных практыкаваннях абавязкова неабходна папярэдняя рэгістрацыя! Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне: (8 029 ...
Читать далее »Рэкалекцыі для сужэнстваў, якія моляцца аб дары патомства, адбудуцца ў Росі
3 чэрвеня ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі пройдуць аднадзённыя рэкалекцыі для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці. Падобныя рэкалекцыі ўжо праводзіліся два гады таму і пасля прынеслі свой плён: некаторыя сужэнствы далі сведчанне нараджэння новага жыцця. Пачатак рэкалекцый у 10.00, заканчэнне — ў 20.30. З сабой неабходна мець цёплае адзенне і ежу. Кава і гарбата будуць арганізаваны пры парафіі. ...
Читать далее »