Запрашаем мужчын прыняць удзел ў рэкалекцыях на тэму: «Нашто Пан даў мне жыццё?» (Рым 5,17-18), якія пройдуць з 3 па 5 лютага 2023 года ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі (Ваўкавыскі раён).
«Уменне быць добрым і паспяховым чалавекам, хрысціянінам, мужам і айцом залежыць ад адказу на галоўнае пытанне: «нашто?». Многія мужчыны губляюць жаданне жыць, любіць, дзейнічаць таму, што не могуць знайсці адказ на пытанне: дзеля чаго або дзеля каго ўсё гэта? Нашто? Ты, хто знаходзяць адказ на гэтае пытанне, знаходзяць сапраўдны сэнс жыцця. Сустрэча з Панам у Яго Слове і знаёмства з шматвяковым духоўным вопытам Каталіцкага Касцёла могуць дапамагчы знайсці адказ на гэтае галоўнае жыццёвае пытанне, а таксама на іншыя хвалюючыя пытанні, ад вырашэння якіх залежыць нашае зямное і вечнае шчасце».
Запрашаем на рэкалекцыі, якія будзем перажываць разам з кс. Андрэям Рылка – канцлерам Пінскай дыяцэзіі, тэолагам, філосафам, рэкалекцыяністам і каталіцкім публіцыстам.
Праграма рэкалекцый (магчымы змены):
Пятніца (03.02.2023):
20.00 – вячэра, знаёмства;
21.00 – святая Імша;
21.45 – адарация.
Субота (04.02.2023):
07.45 – Lectio Divina;
08.30 – сняданак;
09.30 – канферэнцыя;
10.50 – адарация;
11.30 – праца ў малых групах;
13.00 – абед;
15.30 – святая Імша;
16.30 – канферэнцыя;
18.00 – работа ў малых групах;
19.30 – вячэра;
20.30 – адарацыя (з Ружанцам, магчымасць споведзі);
21.30 – пытанні і адказы.
Нядзеля (05.02.2023):
08.00 – Lectio Divina;
08.30 – сняданак;
09.45 – канферэнцыя;
11.00 – праца ў групах;
12.00 – святая Імша;
13.00 – абед.
Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефонах:
+37533 624-42-85 Павел.
+37533 621-66-56 Віталь.
+37544 733-71-67 Viber.
Рэкамендуемае ахвяраванне, якое ўключае ў сябе начлег і харчаванне — 80 ВYN.
Сардэчна запрашаем!
