Архив меток: мужчыны

Знайсці апору ў Пану: як працуе адзіная ў Беларусі праграма духоўнага ўзрастання для мужчын

У Беларусі некалькі гадоў таму з’явілася праграма духоўнага ўзрастання для мужчын Exodus 90. Гэта 90 дзён малітвы, аскезы і братэрства. Рух сабраў вакол сябе сотні чалавек — як вернікаў, так і тых, хто толькі шукае веру. Пра тое, што стаіць за праграмай, як яна змяняе людзей і чаму шлях да сэрца беларускага мужчыны застаецца асаблівай загадкай, — у інтэрв’ю з Віталём Грышкевічам, ...

Читать далее »

1,2 мільёна мужчын у пешай пілігрымцы! Так бразільцы ўшанавалі Маці Божую

Больш за 1,2 мільёна мужчын здзейснілі 14-кіламетровую традыцыйную пілігрымку да святыні ў Віла-Велья. Гэта мерапрыемства, якое прыцягвае вернікаў з усёй Бразіліі з 1955 года, з’яўляецца адным з найважнейшых праяўленняў пашаны да Маці Божай Пен’я ў штаце Эспірыту-Санту (Espírito Santo), на паўднёвым усходзе Бразіліі. 14-кіламетровая пілігрымка — адна з галоўных падзей шматдзённага святкавання. Мужчыны з розных рэгіёнаў краіны збіраюцца, каб публічна ...

Читать далее »

У Мар’інай Горцы адбылося інтэрактыўнае мерапрыемства ў гонар святога Юзафа

22 сакавіка з нагоды нядаўнай урачыстасці святога Юзафа жанчыны парафіі святога Антонія ў Мар’інай Горцы зладзілі для мужчын адмысловае мерапрыемства. Пасля святой Імшы для іх адбыўся невялікі інтэрактыў пад назвай «Святы Юзаф: мужнасць у цішыні». Падчас акцыі ўдзельнікі вялі гаворку і адказвалі на пытанні віктарыны пра працавітага, шчырага і маўклівага Юзафа. За кожны правільны адказ каманда забівала ў дошку цвічок, ...

Читать далее »

Іспанскі феномен: мужчыны вяртаюцца да Касцёла

Іспанія назірае нечаканы паварот у рэлігійным жыцці: пасля дзесяцігоддзяў спаду колькасць вернікаў сярод маладых мужчын пачала расці, што стала адказам на сацыяльныя выклікі. У іспанскім грамадстве апошнія гады фіксуецца важная сацыялагічная змена – запаволенне працэсу секулярызацыі. Іспанскі сацыёлаг Луіс Мілер у інтэрв’ю тыднёвіку «Famille Chrétienne» адзначае, што пасля пандэміі назіраецца невялікі, але выразны рост ідэнтыфікацыі з каталіцтвам сярод грамадзян ва ...

Читать далее »

“Калі пачынае спавядацца, гэта перамога”. Якая цяпер сітуацыя з мужчынамі ў Касцёле?

“Касцёл жаноча-каталіцкі” – можна часта пачуць такую фразу, калі гаворка ідзе пра Хрыстовую супольнасць. Сапраўды, прыходзячы ў святыню, першае, што кідаецца ў вочы, – паўсюднасць верніц і дзе-нідзе адзінокі мужчына, які нібы стараецца застацца незаўважаным. Пра пасіўнасць мужчынскай паловы вернікаў і шляхі яе вырашэння разважаем з а. Віталем Сапегам ОР, які супрацоўнічае з рухам “Мужчыны святога Юзафа” ў Віцебску. – ...

Читать далее »

“Мужчынскі дзень”: у Смаргоні адзначылі ўрачыстасць св. Юзафа

У парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні 19 сакавіка ўжо традыцыйна лічыцца мужчынскім днём. Св. Юзаф, урачыстасць якога адзначае Касцёл у гэты дзень, шануецца ў гэтай святыні пад тытулам “Sancte Ioseph, custos virorum” – “Святы Юзаф, апякун мужчынаў”. Мужчыны парафіі духоўна рыхтуюцца да свайго асаблівага свята праз навэнну і мужчынскія адарацыі кожнага 19-ага дня месяца. Таксама на працягу года мужчыны ...

Читать далее »

Мужчыны з ружанцам у руках. Фармацыйная сустрэча прайшла ў Глыбокім

Суботнім днём 24 лютага ў Глыбокім адбылося спатканне для мужчын. Арганізатар сустрэчы а. Віктар Мялешка OFMConv пазнаёміў прысутных з Кодэксам і дзейнасцю сусветнага мужчынскага руху «Воіны Марыі». Воіны Марыі (Wojownicy Maryi) — марыйны каталіцкі рух мужчын — заснаваны ў Польшчы ў Каталіцкім Касцёле. Яе заснавальнікам з’яўляецца кс. Дамінік Хмялеўскі, салезіянін. Рух паўстаў як адказ Касцёла, які моліцца, на сучасныя выклікі, ...

Читать далее »

У Стоўбцах заснавана Ружа «Жывога Ружанца», якая складаецца толькі з мужчын

У нядзелю 14 студзеня ў парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылося благаслаўленне Ружы «Жывога Ружанца» ў гонар Слугі Божага айца Фабіяна Малішоўскага, дамініканіна. Адметнасць новай малітоўнай групы папулярнага касцёльнага руху ў тым, што яна складаецца толькі з мужчын. Яе стварэнне — знак асаблівай пашаны да першага святара рыма-каталіцкай парафіі ў Стоўбцах — Слугі Божага айца Фабіяна Малішоўскага. 12 ...

Читать далее »

“Які мой вобраз Бога Айца?”: рэкалекцыі для мужчын прайшлі ў Мядзелі

З 17 па 19 лістапада 2023 года ў касцёле Маці Божай Шкаплернай ў горадзе Мядзелі адбыліся мужчынскія рэкалекцыі. Тэмай духоўных практыкаванняў стала пытанне «Які мой вобраз Бога Айца?». У рэкалекцыях прынялі ўдзел мужчыны і юнакі з Мінска, Гродна, Браслава, Ваўкавыска, Ліды, Мядзеля і Смаргоні. Рэкалекцыі праводзіў вікарый парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку кс. Алег Хмылко. Кожны ўдзельнік мог паразважаць ...

Читать далее »

У лютым у Росі адбудуцца рэкалекцыі для мужчын

Запрашаем мужчын прыняць удзел ў рэкалекцыях на тэму: «Нашто Пан даў мне жыццё?» (Рым 5,17-18), якія пройдуць з 3 па 5 лютага 2023 года ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» ў Росі (Ваўкавыскі раён). «Уменне быць добрым і паспяховым чалавекам, хрысціянінам, мужам і айцом залежыць ад адказу на галоўнае пытанне: «нашто?». Многія мужчыны губляюць жаданне жыць, любіць, дзейнічаць таму, што не ...

Читать далее »