З 17 па 19 лістапада 2023 года ў касцёле Маці Божай Шкаплернай ў горадзе Мядзелі адбыліся мужчынскія рэкалекцыі. Тэмай духоўных практыкаванняў стала пытанне «Які мой вобраз Бога Айца?».
У рэкалекцыях прынялі ўдзел мужчыны і юнакі з Мінска, Гродна, Браслава, Ваўкавыска, Ліды, Мядзеля і Смаргоні.
Рэкалекцыі праводзіў вікарый парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку кс. Алег Хмылко.
Кожны ўдзельнік мог паразважаць над тым, які яго вобраз Бога.
Як адзначыў кс. Алег, “мы можам шмат ведаць пра Пана, прачытаць ні адну тэалагічную кнігу, але так і не спазнаць Нябеснага Айца як любячага, міласэрнага”.
“Важна таксама разумець, які мой жыццёвы досвед адносін з іншымі людзьмі: ці знаёмы я з прабачэннем, пяшчотай, каханнем? Таму што гэты досвед я праецырую на Бога. І калі досвед быў негатыўны, то і вобраз Айца будзе ілжывы, мне цяжэй спазнаць, які Пан насамрэч. Калі ў чалавека прэтэнзіі да Бога, то хутчэй за ўсё ў яго прэтэнзіі да людзей”, — сказаў кс. Алег.
На працягу духоўных практыкаванняў мужчыны змаглі прапрацаваць пытанні-пункты:
- Адкуль бяруцца дрэнныя аналогіі (Бог-чалавек) у нашых сэрцах, пачуццях, эмоцыях?
- Якія праблемы ў духоўнасці ўзнікаюць на падставе гэтых аналогій? Што з гэтым рабіць?
- Як выходзіць з ілжывых вобразаў Бога?
- Паспрабавалі адкрыць «вочы» сэрца, каб сэрцам убачыць, які Бог Айцец.
- Паспрабавалі спазнаць сапраўдныя якасці Пана Бога».
Па матэрыялах msj.by
