Архив меток: кс. Алег Хмылко

“Які мой вобраз Бога Айца?”: рэкалекцыі для мужчын прайшлі ў Мядзелі

З 17 па 19 лістапада 2023 года ў касцёле Маці Божай Шкаплернай ў горадзе Мядзелі адбыліся мужчынскія рэкалекцыі. Тэмай духоўных практыкаванняў стала пытанне «Які мой вобраз Бога Айца?». У рэкалекцыях прынялі ўдзел мужчыны і юнакі з Мінска, Гродна, Браслава, Ваўкавыска, Ліды, Мядзеля і Смаргоні. Рэкалекцыі праводзіў вікарый парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку кс. Алег Хмылко. Кожны ўдзельнік мог паразважаць ...

Читать далее »

«Сабраўшыся, паспяшылі ў горную краіну». Моладзь Віцебскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у Сусветных днях моладзі ў Лісабоне

З 1 па 6 жніўня ў сталіцы Партугаліі, Лісабоне, прайшлі 37-я Сусветныя дні моладзі пад дэвізам: «Марыя ўстала і пайшла паспешна». Моладзь Віцебскай дыяцэзіі разам са сваім душпастырам кс. Алегам Хмылко адправілася ў пілігрымку, якая доўжылася больш за 14 дзён. Праехаўшы Польшчу і Германію, моладзь наведала санктуарый у французскай вёсцы Лурд, дзе ў 1858 годзе мясцовай дзяўчынцы Бернадэце некалькі разоў ...

Читать далее »

Маці Божая Шкаплерная і скаўты. Адпустовую ўрачыстасць адзначылі ў Ідолце

16 ліпеня ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, якую традыцыйна называюць таксама Маці Божай Шкаплернай, у Ідолце адбылася парафіяльная ўрачыстасць. Адпустовую святую Імшу а 15-ай гадзіне ўзначаліў вікарый парафіі св. Андрэя Баболі ў Полацку ксёндз Алег Хмылко. Парафіяльнае свята сабрала вялікую колькасць вернікаў не толькі з навакольных вёсак але і з розных куточкаў Беларусі і замежжа. Ганаровымі гасцямі ...

Читать далее »

Як зацікавіць моладзь? Трэба прапаноўваць альтэрнатыву! Гутарка з душпастырам

Маладыя людзі заўжды знаходзяцца ў асаблівым фокусе Касцёла. Клопат пра іх без сумневаў успрымаецца як дбайнасць пра будучыню. Сёлета ў Лісабоне адбудзецца Сусветная сустрэча моладзі. З гэтай нагоды я паразмаўляў з кс. Алегам Хмылко, адказным за душпастырства моладзі ў Віцебскай дыяцэзіі. Мы гаворым пра сучасную фармацыю маладзёнаў, перспектывы і выклікі ды чаканні ад сустрэчы ў Партугаліі, на якую паедуць каля ...

Читать далее »

Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдуць у Браславе

Дарагая моладзь! Вучні школы, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь. Запрашаем вас на сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі пасля 2-х гадовага перапынку. «Як трываць у Хрысце?» «Яны трывалі ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах» (Дз 2, 42) Запрашаецца моладзь Віцебскай дыяцэзіі, а таксама моладзь з іншых мясцовасцяў нашай краіны. Запрашаем вас, каб разам у ...

Читать далее »

“Рэкалекцыі на пальцах” прапануе Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі (абнаўляецца)

Душпастыр ДДМ кс. Алег Хмылко запрашае моладзь прыняць удзел духоўных практыкаваннях, якія адбываюцца праз інтэрнэт. Рэкалекцыяніст засяродзіць асаблівую ўвагу на малітве за іншых. Як кажа сам святар, гаворка будзе ісці не пра тое як маліцца, якім спосабам ці формай, але менавіта за каго. “На пачатку свайго пантыфікату Папа Францішак, дзелячыся сваім вопытам малітвы, распавёў пра малітву “пяці пальцаў”. Нашы рукі ...

Читать далее »

Christus vivit! У Браславе прайшлі Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі

Christus vivit! Хрыстус жыве! — пад такiм дэвiзам з 22 па 25 ліпеня 2019 года прыходзілі Дыяцэзіяльныя Днi моладзi ў Браславе, якая аб’яднала сёлета каля 100 чалавек з розных парафiй. Менавiта такiмi словамi названа адгартацыя Папы Францiшка для моладзi, выдадзеная ў красавiку гэтага года.  Праграма гэтай сустрэчы была насычаная. Распачалося адкрыццё Дзён моладзi святой Iмшой, якую ўзначальваў бiскуп Алег Буткевiч. Таксама ...

Читать далее »

У Лучаі адзначылі ўрачыстасць святога Апостала Юды Тадэвуша (+відэа)

Урачыстая Імша з гэтай нагоды адбылася ў суботу, 28 кастрычніка. Яе адметнасцю стала тое, што ўзначаліў святочную Літургію новапрэзбітар ксёндз Алег Хмылко, які прыняў святарскае пасвячэнне тры тыдні таму, 7 кастрычніка. Богаслужэнне распачалося а 12 гадзіне з урачыстага ўваходу святароў і міністрантаў у храм. Напачатку Імшы пробашч парафіі ксёндз Яўген Міхайлаў прывітаў усіх святароў і вернікаў, якія сабраліся на гэту ...

Читать далее »

Новапрэзбітэр Алег Хмылко цэлебраваў сваю першую Эўхарыстыю ў роднай парафіі ў Лынтупах

Падзея адбылася на радзіме святара ў нядзелю, 8 кастрычніка, у касцёле Святога Андрэя Баболі. На ўрачыстасць сабралася шмат вернікаў і святароў. У Лынтупы прыехалі святары з Беластока, з якімі ў свой час ксёндз Алег вучыўся ў Беластоцкай семінарыі, выкладчыкі і семінарысты з Пінска, дзе таксама пачынаў сваё навучанне малады святар, ксяндзы з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ксяндзы-выхадцы з Лынтупскай парафіі: Антон Лагунёнак, ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі