Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдуць у Браславе

Дарагая моладзь! Вучні школы, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь. Запрашаем вас на сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі пасля 2-х гадовага перапынку.

«Як трываць у Хрысце?»

«Яны трывалі ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах» (Дз 2, 42)

Запрашаецца моладзь Віцебскай дыяцэзіі, а таксама моладзь з іншых мясцовасцяў нашай краіны.

Запрашаем вас, каб разам у супольнасці маладых людзей, славіць Бога, дзяліцца сваёй верай, добра і па-хрысціянску правесці час.

У праграме: святая Імша, духоўныя канферэнцыі, круглыя сталы з цікавымі лектарамі, малітва праслаўлення, канцэрт і іншае…

Сустрэча адбудзецца з 22 па 24 ліпеня 2022 г. у Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. (г. Браслаў, вул. Савецкая 1).

Пачатак: 22.07.2022, 17.00 (рэгістрацыя з 15.00)

Заканчэнне: 24.07.2022, 15.00

Узрост: 16-35 год (моладзі 16-17 год патрэбны пісьмовы дазвол ад бацькоў>>)

Начлег: па сем’ях і ў парафіяльным доме (мець з сабой карымат і спальнік).

Харчаванне: арганізатары забяспечваюць 3-х разовым харчаваннем.

Ахвяра: 10 руб ад удзельніка (арганізатары могуць звольніць ад укладу пры цяжкім матэрыяльным становішчы)

Рэгістрацыя: запіс да 18 ліпеня 2022 г.

  • Індывідуальны запіс праз гугл-форму>>
  • Запіс групы: +37529 5664833 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко альбо e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com. Трэба падаць назву парафіі і спіс удзельнікаў, для кожнага ўдзельніка трэба напісаць: імя і прозвішча, год нараджэння, нумар тэлефону. Кантактны тэлефон апекуна групы.

Кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі