Архив меток: Браслаў

У Браславе прайшла юбілейная школа касцёльнага спеву

З 17 па 22 жніўня 2026 года ў Браславе адбылася юбілейная, дзясятая летняя школа касцёльнага спеву. Творчае спатканне кантараў і спевакоў хору з розных парафій Беларусі традыцыйна было прысвечана Маці Божай Браслаўскай. Арганізатарам мерапрыемства выступіла парафія Нараджэння Маці Божай і санктуарый, якія з годнасцю прынялі ўдзельнікаў школы. Заняткі для кантараў і харыстаў праводзілі вопытныя касцёльныя музыканты: Уладзімір Неўдах – мастацкі ...

Читать далее »

40 гадоў з дня смерці ксяндза Чэслава Вільчынскага: святар, які не зламаўся перад выклікамі часу

23 жніўня ў браслаўскай святыні адбылася ўрачыстая Імша ў інтэнцыі спачылага ксяндза Чэслава Вільчынскага – роўна праз 40 гадоў пасля ягонага адыходу ў вечнасць, паведамляе waladarka.by. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які ў гаміліі звярнуўся да слоў апостала Паўла з Паслання да Рымлянаў: «О, глыбіня багацця і мудрасці, і пазнання Бога! Якія неспасцігальныя прысуды Яго і нязведаныя шляхі ...

Читать далее »

У Браславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай: хроніка свята

21 і 22 жніўня маляўнічы Браслаў зноў сабраў столькі людзей не дзеля экскурсій па азёрах, а дзеля супольнага сведчання веры. Санктуарый Маці Божай Браслаўскай, якую тут з любоўю называюць Валадаркай азёраў, стаў духоўным цэнтрам не толькі для Беларусі, але і для вернікаў з Расіі. Усё тут было падпарадкавана дэвізу: «Трываць з Марыяй – Славіць Бога – Будаваць Супакой». І гэтыя ...

Читать далее »

«Upgrade веры» на ДДМ у Браславе: калі душа патрабуе абнаўлення больш, чым тэлефон

17-19 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Браслаўскай прайшлі Дыяцэзіяльныя дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тэма сустрэчы — «Upgrade веры», а галоўны дэвіз — словы з Другога паслання да Карынцянаў: «Жывём вераю, а не бачаннем» (2 Кар 5, 7). Маладыя людзі шукалі адказ на пытанне: як абнавіць сваю аперацыйную сістэму, калі старыя праграмы ўжо не працуюць? Калі тэлефон тармозіць, а душа — ...

Читать далее »

Новы надпіс Basilica minor з’явіўся над уваходам у касцёл Нараджэння Маці Божай у Браславе

Дыяцэзіяльны Санктуарый Валадаркі азёраў у Браславе — месца, дзе знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Браслаўскай — гэта духоўны цэнтр для шматлікіх вернікаў. Нядаўна над уваходам у касцёл з’явіўся новы надпіс Basilica minor (малая базіліка). Што гэта азначае? Спрабуем разабрацца. Перад усім адкажам на пытанне, што такое базіліка? Базіліка (basilica) — гэта тытул, які надаецца некаторым святыням Каталіцкага Касцёла, каб падкрэсліць ...

Читать далее »

“З Марыяй да Бога – шлях надзеі”: урачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай з удзелам Апостальскага нунцыя Іньяцыа Чэфаліа

“Пілігрымы надзеі” – дэвіз святога юбілейнага 2025 года. Гэты дэвіз быў адлюстраваны і ў тэме сёлетніх урачыстасцяў у Браславе — “З Марыяй да Бога —  шлях надзеі”. На ўрачыстасці ў дыяцэзіяльны санктуарый 22 і 23 жніўня сабраліся вернікі з усіх куточкаў Беларусі. Кранальным момантам пачатку свята стала прывітанне пілігрымаў, калі пастыр дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч разам з кусташам санктуарыя айцом ...

Читать далее »

Абраз Маці Божай Браслаўскай

Браслаўская ікона Багародзіцы, больш вядомая як абраз Маці Божай Валадаркі азёраў, з’яўляецца адной з самых шанаваных хрысціянскіх святынь у Беларусі. Яна размешчана ў галоўным алтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Браславе Віцебскай вобл. Гэтая ікона ўвасабляе Маці Божую як Валадарку азёраў, апякунку Браслаўскага краю, які вядомы сваімі маляўнічымі азёрамі. Свята гэтай іконы адзначаецца 22 жніўня, што супадае з ...

Читать далее »

Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі ў Браславе

Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна. Ксёндз пробашч Станіслаў Мжыглуд SDS разам з сёстрамі Эўхарысткамі, валанцёрамі завіталі ў аддзяленне, каб разам адсвяткаваць Божае Нараджэнне. Пасля ўступнай малітвы, удзельнікі і госці сустрэчы, дзелячыся аплаткам, мелі магчымасць выказаць цёплыя словы віншавання. Потым усіх чакаў сюрпрыз, а менавіта, завіталі нечаканыя госці: зорка, вярблюд ...

Читать далее »

Лістападаўская сустрэча людзей з абмежаванымі магчымасцямі адбылася ў кляштары ў Браславе

Браслаўскі кляштар сясцёр эўхарыстак гасцінна адчыніў свае дзверы для інвалідаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі. Сустрэча распачалася святой Імшой у інтэнцыі ўсіх людзей з асаблівасцямі Браслаўскага раёна, а таксама супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Традыцыйна а 12-й гадзіне Каталіцкі Касцёл моліцца «Анёл Панскі». Госці таксама не сталі выключэннем і ахвяравалі малітву за ўсіх блізкіх памерлых. Потым адбылася канферэнцыя з абмеркаваннем ...

Читать далее »