Архив меток: Браслаў

Моладзь з Браслава падзялілася аплаткам

21 снежня ўвечары моладзь браслаўскай парафіі сабаралася на супольнае дзяленне аплаткам. Напачатку сустрэчы чыталі Божае Слова пра Нараджэнне Хрыста. Пасля кожны ад свайго сэрца казаў віншаванні сваім сябрам. Напрацягу ўсяго вечара гучалі калядкі і панавала цёплая атмасфера. Кожны, паяднаўшыся з Богам праз сакрамэнт споведзі, набліжаецца да Вялікай таямніцы Ўцелаўлення. І кожнаму жадаем, каб апошнія дні прыгатавання былі напоўнены Божым супакоем, ...

Читать далее »

Святы Мікалай падарыў радасць дзецям з Браслава

Святы Мікалай падарыў свята дзецям Браслаўшчыны, якія маюць праблемы са здароўем. У доме пры касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ён арганізаваў духоўна-забаўляльную праграму. Узнёсшы разам з пробашчам ксяндзом Станіславам супольную малітву да Бога, дзеці пачалі весяліцца. Спачатку яны саромеліся, а потым усё смялей чыталі вершы, спявалі і гулялі. Сястра эўхарыстка Таццяна разам з парафіяльнай моладдзю падрыхтавала для гасцей невялікі спектакль. ...

Читать далее »

«Андрэйкі» ў стылі рэтра прайшлі ў Браславе

29 лістапада ў браслаўскай парафіі адбылася доўгачаканая сустрэча моладзі ў рэтра-стыле. На так званыя “Андрэйкі” (апошні дзень перад Адвэнтам, літургічны ўспамін св. Апостала Андрэя) прыехала моладзь з Полацкай і Мёрскай парафій. Праграма была вельмі насычанная і цікавая. Усе удзельнікі вылучаліся сваімі незвычайнымі ўбраннямі. Хочацца зазначыць цудоўную працу моладзі полацкай парафіі, якая падрыхтавала для нас шыкоўны танец. Вельмі падабаліся хлопцам і ...

Читать далее »