Святы Мікалай падарыў радасць дзецям з Браслава

МикалайкиСвяты Мікалай падарыў свята дзецям Браслаўшчыны, якія маюць праблемы са здароўем. У доме пры касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ён арганізаваў духоўна-забаўляльную праграму. Узнёсшы разам з пробашчам ксяндзом Станіславам супольную малітву да Бога, дзеці пачалі весяліцца. Спачатку яны саромеліся, а потым усё смялей чыталі вершы, спявалі і гулялі.

Сястра эўхарыстка Таццяна разам з парафіяльнай моладдзю падрыхтавала для гасцей невялікі спектакль. У ім артысты паказалі, як проста страціць духоўную чысціню і трапіць у залежнасць ад дрэнных звычак, калі губляеш веру і сувязь з Богам. Тры маленькія зорачкі з цэнтра дзяцей і моладзі, спяваючы, падарылі прысутным радасць. Дзеці падпявалі ім, пляскалі ў далоні, а пасля выступлення кожнай спявачкі, выходзілі ў кола самі, танцавалі, дэманстравалі свае здольнасці ў розных рухомых гульнях.

Кожнаму, хто выходзіў на сцэну ці вызначаўся ў супольных гульнях, святы Мікалай уручаў падарунак. І на развітанне ён падараваў гасцям мяккія цацкіі і “салодкія” падарункі.

Не абмінулі ўвагай св. Мікалая дарослыя інваліды. Яны таксама прыйшлі на свята і актыўна ўдзельнічалі.

Цікавасць у прысутных выклікала выстава работ, разгорнутая да гэтага дня Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і карэкцыйным цэнтрам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Завяршылася сустрэча сумесным абедам.

waladarka.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі