6 лютага ў нашай парафіі адбыліся запусты на марскую тэматыку, у якіх прынялі ўдзел маладыя людзі з Браслава, Мёраў і Полацка. Уваходам праз Браму Міласэрнасці і Адарацыяй распачалася моладзевая сустрэча. Падчас малітвы разважалі на тэму Божай Міласэрнасці, маліліся за тых, хто далёка ад Бога. На сімвалічных рыбках пісалі кароткія малітвы і імя таго, каго хацелі б бачыць побач з сабой ...
Читать далее »Архив меток: Браслаў
Санктуарый як месца асаблівай сустрэчы з Божай міласэрнасцю: размова з кусташам браслаўскай святыні
Папа Францішак абвясціў у Касцёле Год Міласэрнасці, які пачаўся адкрыццём Святых Дзвярэй у базыліцы св. Пятра 8 снежня і завершыцца 20 лістапада 2016 года. Па некаторых падліках, ва ўсім свеце адчынена каля 10 тысяч такіх сімвалічных Дзвярэй. У Віцебскай дыяцэзіі такімі асаблівымі месцамі прызначаны віцебская катэдра і санктуарый Маці Божай у Браславе. Ці дапаможа такая акцыя ў навяртанні людзей? Паразважаем ...
Читать далее »«Карытас» у Браславе арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі
3 студзеня «Карытас» парафіі Нараджэння Маці Божай у г. Браславе пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Чэхіі — такой жа дабрачыннай арганізацыяй з Прагі, арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі. Гасцей прыйшло менш, чым чакалі арганізатары. Напэўна, хлопчыкаў і дзяўчынак напалохаў моцны і нязвыклы яшчэ для браслаўчан мароз. Але свята прайшло весела. Прысутных дзяцей і дарослых павіншаваў з Божым Нараджэннем ксёндз ...
Читать далее »У браслаўскай парафіі адзначылі свята Святой Сям’і
27 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Святой Сям’і. З гэтай нагоды ў нашай парафіі адбылася Імша ў інтэнцыі сем’яў, а таксама аплаткавая сустрэча ў радасці. На святой Імшы а 11-й гадзіне вернікі маліліся за ўсе беларускія сем’і і кожную сям’ю паасобку. На знак падзякі за жыццё кожнага чалавека, за ўсе радасці і праблемы сем’і парафіі прынеслі да алтара дары. У ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч урачыста адчыніў Браму Міласэрнасці ў Браславе (+відэа)
У нядзелю 13 снежня ў Дыяцэзіяльным Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе біскуп Алег Буткевіч урачыста адчыніў Браму Міласэрнасці. Само набажэнства пачалося працэсіяй ад закрыстыі да галоўных дзвярэй. Уваходныя дзверы былі ўпрыгожаны вянком і кветкамі. А ўверсе над самой брамай віднеўся банэр з лагатыпам Года Міласэрнасці, які распачаўся ў Каталіцкім Касцёле 8 снежня. Прамаўляючы Божае слова да агромністай колькасці ...
Читать далее »Як аплатак трапляе на Вігілійны стол: у пякарні сясцёр Эўхарыстак у Браславе
Адчыняем дзверы ў кляштар сясцёр Эўхарыстак у Браславе і ўжо здалёк чуем гасцінны голас сястры Таццяны Гмыза: Праходзьце, калі ласка! Я вас ужо чакаю. Распачаўся перыяд Адвэнту – радасны час прыгатавання да нараджэння Хрыста. Кожны рыхтуецца па-рознаму: хтосьці змагаецца з нейкай залежнасцю, хтосьці прымае пэўныя пастановы, каб, безумоўна, змяніць сваё жыццё. А сёстры Эўхарысткі, апрача гэтага, займаюцца яшчэ і выпяканнем ...
Читать далее »У Браславе прайшла першая сустрэча Сальватарыянскага цэнтру пакліканняў
3 30-31 кастрычніка ў Браславе адбылася першая сустрэча Сальватарыянскага цэнтру пакліканняў. У сустрэчы ўдзельнічалі сем асобаў, якія мелі магчымасць бліжэй пазнаць ордэн Сальватарыянаў і яго заснавальніка айца Францішка ад Крыжа Ярдана. Акрамя таго ўдзельнікі супольна маліліся, удзельнічалі ў святой Імшы. У плане дня была праца, спеў, супольна глядзелі фільм з хрысціянскімі каштоўнасцямі. Усе вельмі былі задаволеныя, выказвалі ўдзячнасць і жаданне ўдзельнічаць у наступнай ...
Читать далее »У Браславе адбылося благаслаўленне дзяцей і моладзі на новы навучальны год
Як кожны год на пачатку верасня ў касцёле кс. пробашч Станіслаў Мжыглуд асвяціў школьныя прылады, каб Пан Бог благаславіў вучням і студэнтам на новы навучальны школьны і катэхетычны год. Падчас Святой Імшы вернікі маліліся ў інтэнцыі бацькоў, настаўнікаў, катэхэтаў і выхавацеляў. За ўсіх дзяцей і моладзь, якія распачалі новы навучальны і катэхэтычны год, за тых хто ў гэтым годзе пайшоў ...
Читать далее »У Валадарстве Марыі: У Браславе прайшлі ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў
У Браславе прайшлі ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў. Галоўнай св. Імшы на алтары-караблі папярэднічалі малітвы ў касцёле. Жыхары і госці Браслава маліліся на св. Імшы апоўначы, якую праводзіў арцыбіскуп Гінтарас Грушас з Вільні. Вернікі таксама прайшлі ў працэсіі са свечкамі, паслухалі канцэрт духоўнай музыкі і памаліліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Сапраўдны фэст прадугледжвае паяднанне з Богам у сакраманце міласэрнасці. Таму ...
Читать далее »У Браславе распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў
У Браславе 21 жніўня распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў. У Дыяцэзіяльны Санктуарый Віцебскай дыяцэзіі прыбылі пілігрымы з розных куткоў Беларусі. Кусташ Сантуарыя айцец-сальватарыянін Станіслаў Мжыглуд прывітаў асаблівым чынам пілігрымаў, што прыйшлі пешшу ў Браслаў. Для паломнікаў была адпраўлена св. Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Акрамя яго на літургіі прысутнічалі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!