Архив меток: Браслаў

Тыдзень навукі ў Школе касцельнага спеву прайшоў у Браславе

15—20 жніўня 2016 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе праходзіла Школа касцельнага спеву. Вось і скончыўся тыдзень заняткаў у Школе касцельнага спеву, кульмінацыяй якога стала ўрачыстая святая Імша ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў на палявым алтары. Удзельнікі інструментальнага ансамбля, настаўнікі і выкладчыкі з Полацка, Наваполацка, Друі – забяспечвалі музычнае суправаджэнне касцельнага хора. Акрамя праграмных мерапрыемстваў, што ...

Читать далее »

Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца 10-11 верасня ў Браславе

10-11 верасня ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пройдзе Х Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам «Прабачэнне і паяднанне ў сям’і». Праграма пілігрымкі: 10 верасня, субота 13.00 — прывітанне; 13.10 — абед; 14.30 — канферэнцыя; 15.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, Вяночак да Божай Міласэрнасці; 16.00 — святая Імша; 17.00 — майстэрні (тоеснасць мужчыны, жанчыны, МРП, абарона жыцця і інш.); ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльная сустрэча моладзі прайшла ў Браславе

З 17 па 19 жніўня ў Браславе праходзілі Дыяцэзіяльныя дні моладзі. Сустрэча гэта была прысвечана асаблівым адносінам маладых людзей да Бога і да бліжняга чалавека. Дэвіз сёлетняга спаткання — “Любіць Бога і бліжняга”. Усё распачалося ўрачыстай Літургіяй, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Пасля заканчэння Службы распачаліся катэхезы і асноўная праграма. Адказныя за сустрэчу моладзі айцы-марыяне Аляксандар Жарнасек і Андрэй Сідаровіч, ...

Читать далее »

У Браславе адбудзецца прэзентацыя кнігі Папы Францішка на беларускай мове «Імя Бога — Міласэрнасць»

Кніга-інтэрв’ю Папы Францішка “Імя Бога – Міласэрнасць” (Il nome di Dio è Misericordia) з’явілася па-беларуску. Ініцыятарам выдання выступілі: Віцебская дыяцэзія – менавіта ёй Ватыканскае выдавецтва і італьянскае выдавецтва “Piemme” перадалі правы на беларускі пераклад, – Грэка-каталіцкая парафія святамучаніка Язафата ў Полацку і Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Дарэчы, пераклаў кнігу супрацоўнік апошняй, Аляксандр Панчанка. Яна выйшла ў выдавецтве “Медысонт” накладам 950 ...

Читать далее »

Праграма Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі ў Браславе

Моладзь, якая жадае паглыбіць сваю веру, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні, карысна правесці час, запрашаем на ХІ Дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі з 17 па 20 жніўня, якая адбудзецца ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Тэма сустрэчы: “Любіць людзей і Бога”. План сустрэчы моладзі Серада, 17 жніўня 12.00 – рэгістрацыя і абед; 15.00 – катэхеза І; 16.00 – святая Імша; ...

Читать далее »

Вернік з Браслаўшчыны зрабіў незвычайны кветнік сваімі рукамі

Амаль дзесяць гадоў красуе незвычайны кветнік у браслаўскай вёсцы Слабодка. А належыць ён старасту населенага пункта Пятру Віткоўскаму. Перад домам старасты нярэдка затрымліваюцца вяскоўцы, жыхары з суседніх вёсак, прыпыняюцца і турысты, якіх улетку нямала. Слабодка — разынка краю Браслаўскіх азёр, не выпадкова тут шмат вандроўнікаў. Немагчыма адвесці вачэй ад кветніка, як немагчыма не звярнуць увагі на высокі драўляны крыж, які нібыта ўладарыць над ...

Читать далее »

Праграма ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

У Браславе ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў пройдуць сёлета 19-20 жніўня пад дэвізам “З неспасцігальнай міласэрнасці Бога Я для вас – Маці”. Пятніца, 19 жніўня 18.00 – святая Імша з удзяленнем Сакраманту Бежмавання; 19.30 – канцэрт духоўнай музыкі; 20.30 – малітва праслаўлення, канферэнцыя; 22.30 – набажэнства (вернікі Усходняга абраду); 23.30 – ружанцовая малітва, працэсія са свечкамі. Субота, 20 жніўня 24.00 – ...

Читать далее »

З Браслава ў Росіцу вырушыць першая пілігрымка матацыклістаў

5 жніўня ў Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча з Браслава вырушыць першая пілігрымка матацыклістаў. Перад выездам у браслаўскім касцёле адбудзецца малітва за памерлых жыхароў Росіцы, а таксама за загінуўшых матацыклістаў. Выезд з Браслава ў 15.30, паведамляе waladarka.by У Росіцы пасля святой Імшы адбудзецца матапрабег да месца спалення жыхароў вёскі разам з айцамі Антоніем ...

Читать далее »

Пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі крочаць у Будслаў

Распачаліся пілігрымкі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны ў Будслаў на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 1-2 ліпеня. 26 чэрвеня распачалася пілігрымка з Браслава ў Будслаў. З групай „SALVATOR” вырушылі 75 чалавек, сярод іх 2 святары: кіраўнік групы кс. Уладзімір Шыдлоўскі SDS і кс. Лукаш Карасінскі SDS. Таксама разам крочаць: кл. Яўген Жукоўскі SDS, сёстры-эўхарысткі Таццяна і ...

Читать далее »

Браслаў запрашае на летнюю школу касцёльнага спеву

15 — 20 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву. У праграме: Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў, супольны харавы спеў, тэорыя і практыка касцёльнага спеву, гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў). Калектыў выкладчыкаў узначальвае Уладзімір Неўдах, арганіст Мінскага кафедральнага сабора, Дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Да ўдзелу запрашаюцца  парафіяльныя хары, вакальныя групы, тыя, каму падабаецца ...

Читать далее »