А. Даніэль Анж, нарадзіўся ў 1932 г. у Брусэлі. У 17 гадоў Даніэль Анж стаў манахам бенедыктынскага манастыра. Ён працаваў у шпіталях Льежа і Лівана, 12 гадоў жыў у маленькай манаскай супольнасці на выспе пасярод возера ў Руандзе, потым, вярнуўшыся ў Еўропу, 7 гадоў вёў пустэльніцкае жыццё ў гарах на поўдні Францыі, пасучы авечак. Скончыўшы пустэльніцкае жыццё, ён пачаў прапаведаваць ...
Читать далее »Архив меток: Браслаў
Байкеры запрашаюцца ў мотапілігрымку Браслаў-Росіца
Трэцяя пілігрымка матацыклістаў да месца спалення росіцкіх пакутнікаў і жыхароў вёскі нямецка-фашысцкімі захопнікамі адбудзецца 3 жніўня. Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі SDS шчыра запрашае ўсіх жадаючых байкераў. Атрымаць дадатковую інфармацыю і запісацца можна па тэлефоне: +375 (29) 577 00 38 кс. Уладзімір. План пілігрымкі: 14.00 ‒ збор каля касцёла ў Браславе. Кава, пачастунак; 15.15 ‒ малітва ў касцёле за памерлых жыхароў Росіцы ...
Читать далее »У Браславе пройдуць рэкалекцыі цвярозасці
Усебеларускія духоўныя практыкаванні адбудуцца 19-22 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе. Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаюцца ўсе неабыякавыя да праблемы алкагалізму і наркаманіі ў нашай краіне. Арганізуе рэкалекцыі душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 33 325 57 64 – Юрый Гапонік. grodnensis.by
Читать далее »З Браслава і Варапаева ў Будслаў прыйшло 160 пілігрымаў
Шлях з Браслава да Будслава заняў шэсць дзён. Па дарозе да сальватарыянскай пілігрымкі далучыліся вернікі з Варапаева, а таксама з іншых мясцовасцяў. “І хоць пілігрымы крочуць разам, – паведамляе сайт браслаўскай парафіі waladarka.by, – аднак, іх шлях вельмі асабісты: кожны перажывае яго па-свойму, у залежнасці ад мэты пілігрымавання, духоўнага і жыццёвага вопыту і адносінаў з Богам. Напэўна, гэты шлях быў чымсьці ...
Читать далее »Прыміцыйная Імша айца сальватарыяніна Яўгена Жукоўскага ў роднай Браслаўскай парафіі
У нядзелю 24 чэрвеня парафія ў Браславе перажывала вялікае супольнае свята: прыміцыйную святую Імшу ксяндза Яўгена Жукоўскага SDS. Амаль месяц таму ён прыняў святарскае пасвячэнне, а цяпер прыехаў у родную парафію на супольную малітву. Перад Імшой бацькі новаасвечанага ксяндза ўдзялілі яму благаслаўленне, а затым святар у працэсіі накіраваўся ад плябаніі да касцёла. І гэта была яго першая Імша на роднай ...
Читать далее »Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Браславе пройдуць у ліпені (+умовы, праграма)
Дарагая моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючыя маладыя людзі не толькі з Віцебскай дыяцэзіі, але і іншых мясцін нашай краіны, запрашаем вас на штогадовую дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі. Спатканне пройдзе з 23 па 25 ліпеня 2018 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (г. Браслаў, вул. Савецкая 1). Дэвіз ДДМ-2018: «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства» Умовы ...
Читать далее »Ураджэнец Браслава прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Польшчы
26 мая ў базыліцы Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Тшэбіні (Польшча) адбылося святарскае пасвячэнне пяці дыяканаў з ордэну сальватарыянаў. Сярод іх быў і браслаўчанін Яўген Жукоўскі. На гэтую ўрачыстую святую Імшу прыбыў пробашч Браслаўскай парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, а таксама бацькі, родныя і знаёмыя новапрэзбітэра. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Катавіцкай архідыяцэзіі Адам Вадарчык, які ўдзяліў дыяканам сакрамант святарства. ...
Читать далее »Сальватарыянін з Браслава Яўген Жукоўскі прыме святарскае пасвячэнне ў Польшчы
У суботу, 26 мая 2018 года, у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Тшэбіні (Польшча), дыякан-сальватарыянін Яўген Жукоўскі, які паходзіць з Браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, прыме святарскае пасвячэнне ў ордэне айцоў сальватарыянаў — Таварыстве Боскага Збаўцы. Заахвочваем да малітвы ў яго інтэнцыі. Паводле waladarka.by
Читать далее »«Жыццё пад напружаннем»: рэкалекцыі для дзяўчат адбыліся ў Браславе
З 15 па 17 красавіка ў доме сясцёр Эўхарыстак у горадзе Браслаў адбыліся чарговыя рэкалекцыі для дзяўчат, якія прайшлі пад назвай «Жыццё пад напружаннем». На працягу гэтых дзён сёстры законныя, а таксама айцец Аляксандр Жарнасек, дзяліліся з дзяўчатамі Словам Божым, дапамагалі знайсці адказы на самыя цяжкія жыццёвыя пытанні, стваралі цёплую сямейную атмасферу і падтрымлівалі ў хвіліны сумненняў. Асноўнай тэмай рэкалекцый ...
Читать далее »Экзарцызмаванне вады, солі і алею: што гэта і навошта?
Ужо пэўны час у Браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі раз на месяц адбываецца малітва аб захаванні ад злога духа і экзарцызмаванне вады, солі і алею. Дастаткова шмат парафіянаў карыстаюцца з такога абраду, але, часам, узнікаюць сумненні, ці ўсе ведаюць яго сутнасць. З усімі пытаннямі і сумненнямі звяртаемся да пробашча парафіі кс. Станіслава Мжыглуда SDS. ‒ Ксёндз Станіслаў, чаму ў ...
Читать далее »