Шлях з Браслава да Будслава заняў шэсць дзён. Па дарозе да сальватарыянскай пілігрымкі далучыліся вернікі з Варапаева, а таксама з іншых мясцовасцяў. “І хоць пілігрымы крочуць разам, – паведамляе сайт браслаўскай парафіі waladarka.by, – аднак, іх шлях вельмі асабісты: кожны перажывае яго па-свойму, у залежнасці ад мэты пілігрымавання, духоўнага і жыццёвага вопыту і адносінаў з Богам. Напэўна, гэты шлях быў чымсьці ...
Читать далее »Архив меток: Браслаў
Прыміцыйная Імша айца сальватарыяніна Яўгена Жукоўскага ў роднай Браслаўскай парафіі
У нядзелю 24 чэрвеня парафія ў Браславе перажывала вялікае супольнае свята: прыміцыйную святую Імшу ксяндза Яўгена Жукоўскага SDS. Амаль месяц таму ён прыняў святарскае пасвячэнне, а цяпер прыехаў у родную парафію на супольную малітву. Перад Імшой бацькі новаасвечанага ксяндза ўдзялілі яму благаслаўленне, а затым святар у працэсіі накіраваўся ад плябаніі да касцёла. І гэта была яго першая Імша на роднай ...
Читать далее »Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Браславе пройдуць у ліпені (+умовы, праграма)
Дарагая моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючыя маладыя людзі не толькі з Віцебскай дыяцэзіі, але і іншых мясцін нашай краіны, запрашаем вас на штогадовую дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі. Спатканне пройдзе з 23 па 25 ліпеня 2018 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (г. Браслаў, вул. Савецкая 1). Дэвіз ДДМ-2018: «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства» Умовы ...
Читать далее »Ураджэнец Браслава прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Польшчы
26 мая ў базыліцы Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Тшэбіні (Польшча) адбылося святарскае пасвячэнне пяці дыяканаў з ордэну сальватарыянаў. Сярод іх быў і браслаўчанін Яўген Жукоўскі. На гэтую ўрачыстую святую Імшу прыбыў пробашч Браслаўскай парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, а таксама бацькі, родныя і знаёмыя новапрэзбітэра. Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Катавіцкай архідыяцэзіі Адам Вадарчык, які ўдзяліў дыяканам сакрамант святарства. ...
Читать далее »Сальватарыянін з Браслава Яўген Жукоўскі прыме святарскае пасвячэнне ў Польшчы
У суботу, 26 мая 2018 года, у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Тшэбіні (Польшча), дыякан-сальватарыянін Яўген Жукоўскі, які паходзіць з Браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, прыме святарскае пасвячэнне ў ордэне айцоў сальватарыянаў — Таварыстве Боскага Збаўцы. Заахвочваем да малітвы ў яго інтэнцыі. Паводле waladarka.by
Читать далее »«Жыццё пад напружаннем»: рэкалекцыі для дзяўчат адбыліся ў Браславе
З 15 па 17 красавіка ў доме сясцёр Эўхарыстак у горадзе Браслаў адбыліся чарговыя рэкалекцыі для дзяўчат, якія прайшлі пад назвай «Жыццё пад напружаннем». На працягу гэтых дзён сёстры законныя, а таксама айцец Аляксандр Жарнасек, дзяліліся з дзяўчатамі Словам Божым, дапамагалі знайсці адказы на самыя цяжкія жыццёвыя пытанні, стваралі цёплую сямейную атмасферу і падтрымлівалі ў хвіліны сумненняў. Асноўнай тэмай рэкалекцый ...
Читать далее »Экзарцызмаванне вады, солі і алею: што гэта і навошта?
Ужо пэўны час у Браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі раз на месяц адбываецца малітва аб захаванні ад злога духа і экзарцызмаванне вады, солі і алею. Дастаткова шмат парафіянаў карыстаюцца з такога абраду, але, часам, узнікаюць сумненні, ці ўсе ведаюць яго сутнасць. З усімі пытаннямі і сумненнямі звяртаемся да пробашча парафіі кс. Станіслава Мжыглуда SDS. ‒ Ксёндз Станіслаў, чаму ў ...
Читать далее »Рэкалекцыі для дзяўчат пройдуць у Браславе
Сёстры эўхарысткі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі «Увага! Жыццё пад напружаннем». Дзе? У Браславе Калі? 15-17 красавіка 2018 Узрост — ад 14 да 30 год Для ўдзелу ў рэкалекцыях з сабой неабходна мець Біблію, спальнік і зменны абутак. Запіс па тэл.: +37529 558-46-25 с. Таццяна +37529 288-36-87 с. Лена
Читать далее »Дзень духоўных сустрэч для духавенства і законных асоб з Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Браславе
15 лістапада ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбыўся чарговы дзень духоўных сустрэч для духавенства і законных асоб з Віцебскай дыяцэзіі. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, супольная і асабістая малітва, час для споведзі – гэта гадзіна на сустрэчу з Богам на пачатку спаткання, каб суцішыцца і на нейкі час забыцца пра свае парафіяльныя справы і ўзгадаць сваё духоўнае жыццё. На ...
Читать далее »«Крокі да святасці»: у Браславе прайшла сустрэча для моладзі
У панядзелак, 6 лістапада, у Браслаўскай парафіі адбылася сустрэча для моладзі пад назвай «Крокі да святасці». Карысна правесці час пажадалі каля 70 школьнікаў і студэнтаў з Браслава, Мёраў, Полацка, Глыбокага і Ахрэмаўцаў. Ініцыятарам стала моладзь Браслаўскай парафіі, а ў арганізацыі сустрэчы дапамаглі ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі і сястра Ганна Мізавец. Менавіта яны дапамагалі маладым людзям зразумець, навошта варта імкнуцца да святасці ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!