Тры дні крочылі ў Браслаў пілігрымы з Глыбокага. Глыбоцкая пілігрымка — самая вялікая па колькасці. 77 чалавек прайшло 90 кіламетраў. Усе пілігрымы, якія прыйшлі ў санктуарый, прымуць удзел у святой Імшы а 18 гадзіне. Ірына Радзевіч, тэкст; Зміцер Лупач, фота
Читать далее »Архив меток: Браслаў
Першыя пілігрымы прыйшлі ў Браслаў
18 жніўня ў Браславе распачаліся ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў. На свята ў санктуарый прыйшлі першыя пілігрымы з Мёраў. Разам з вернікамі ў паломніцтве ішоў ксёндз Крыштаф Міянкіна. Паломнікаў каля святыні прывітаў біскуп Алег Буткевіч. Усяго з мёрскай парафіі прыйшло 37 чалавек. Вернікі пераадолелі шлях у 40 кіламетраў. Пілігрым Аляксандр Сінкевіч расказаў, што прыйшоў у Браслаў, каб памаліцца за сваіх ...
Читать далее »Крыжовым шляхам прайшла моладзь у Браславе
18 жніўня ўдзельнікі Дыяцэзіяльных дзён моладзі прайшлі Крыжовым шляхам. Абыходзячы прыпынкі дарогі Хрыста, маладыя людзі чыталі псальмы, разважаючы над словамі з Бібліі: “Цвёрда я спадзяваўся на Госпада, і Ён да мяне прыхіліўся і крык мой пачуў; падняў мяне са згубнага рова, з балоцістай багны, і паставіў на камені ногі мае, і ўмацаваў ступакі мае; і даў новую песню ў вусны ...
Читать далее »Фотафакт. Марозіва ад біскупа Алега Буткевіча для пілігрымаў з Глыбокага
У спякотны дзень пілігрымаў з Глыбокага, якія крочылі трэці і апошні дзень у Браслаў, чакала прыемная сустрэча з біскупам Алегам Буткевічам і… скрыня халоднага марозіва, якую ён для іх падрыхтаваў.
Читать далее »Удзельнікі Дзён моладзі Віцебскай дыяцэзіі падзяліліся сваімі ўражаннямі з «Каталіцкім Веснікам»
16-18 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе праходзіць сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сваімі ўражаннямі ад Дыяцэзіяльных дзён моладзі з «Каталіцкім Веснікам» падзяліліся маладыя вернікі: Аляксандр Баранаў, Мінск: — На моладзевую сустрэчу ў Браслаў я прыехаў упершыню. Тут мне вельмі спадабалася. Думаю, што зноў сюды буду прыязджаць. Асабліва запомніліся канферэнцыі, якія дапамагаюць і паказваюць шлях ...
Читать далее »Гурт «Laudans» выступіў на сустрэчы моладзі ў Браславе
На заканчэнне другога дня сустрэчы моладзі Віцебскай дыяцэзіі выступіў гурт «Laudans». Ён складаецца з вакаліста і гітарыста Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, якая грае на сінтэзатары і складае песні. Дуэт іграе ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю. Пра сваю творчасць удзельнікі гурта кажуць наступнае: »Праз нашыя песні мы хочам сказаць людзям: ...
Читать далее »У Браславе працягваецца сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі
Другі дзень сустрэчы моладзі, якая праходзіць у Браславе, распачаўся супольнай малітвай. Затым маладых вернікаў чакала канферэнцыя па тэме “Залежнасць ад інтэрнэту”. Да прысутных прамовіў ксёндз Антоній Лагунёнак. Святар заахвоціў моладзь правільна карыстацца той інфармацыяй, якая змешчана ў інтэрнэце. Прамоўца параўнаў таксама залежнасць ад інтэрнэту з алкагольнай і наркатычнай. Ксёндз прапанаваў маладым людзям некалькі важных момантаў, над якімі трэба працаваць кожнай ...
Читать далее »У Браславе распачаліся Дыяцэзіяльныя дні моладзі
16 жніўня ў санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў на сумесную сустрэчу і малітву з розных куткоў краіны прыехала моладзь. Усяго ў Браслаў прыбыло 95 чалавек. У першы дзень пасля прыезду, смачнай вячэры і рассялення адбылося знаёмства маладых католікаў і прэзентацыя Дыяцэзіяльных дзён моладзі. Са словамі прывітання да хлопцаў і дзяўчат звярнуўся ксёндз Аляксей Асон. Святар адзначыў, што асноўнай мэтай сустрэчы, ...
Читать далее »Глыбоцкія пілігрымы крочаць да Маці Божай Валадаркі азёраў у Браслаў
16 жніўня з Глыбокага пасля ранішняй св. Імшы вырушыла ў шлях да браслаўскага санктуарыя пілігрымка колькасцю каля 70 чалавек на чале з пробашчам парафіі Святой Тройцы кс. Мікалаем Ціхановічам. З пілігрымамі таксама крочаць кс. Віталій Галец, кс. Дзмітрый Рацько з Празарок і дыякан Алег Хмылко. Да ліку пілігрымаў далучыліся таксама і сёстры францішканкі: с. Людміла, с. Анна і с. Ірына ...
Читать далее »У Браславе прайшоў танцавальны конкурс «Dance party»
7 жніўня ў браслаўскай парафіі праходзіў танцавальны конкурс «Dance party». Удзел у ім прынялі шэсць моладзевых і дзіцячых груп з Браслава і Мёраў. Падобная імпрэза адбылася ўжо ў другі раз і сабрала таленавітых юнакоў і дзяўчат, якія не пабаяліся прадэманстраваць свае здольнасці і парадавалі гледачоў. Асабліва прыемна, што сёлета ініцыятарамі мерапрыемства сталі самі маладыя людзі. «Наш конкурс – для маладых ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!