Вернікі браслаўскай парафіі 4 чэрвеня сабраліся разам, каб святкаваць Урачыстасць Божага Цела. Дзеці, моладзь і старэйшыя людзі прыйшлі на Святую Імшу, каб узмацніць сваю веру Божым Словам, накарміць сваю душу Божым Целам, а пасля засведчыць аб сваёй веры працэсіяй вакол касцёла, паведамляе waladarka.by. У сваёй гаміліі ксёндз пробашч Станіслаў Мжыглуд звярнуў увагу на голад чалавечай душы. Святар адзначыў, што толькі ...
Читать далее »Архив меток: Браслаў
Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі браслаўскай моладзі
23 мая, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Святога Духа ў браслаўскім санктуарыі адбылося вялікае свята, падчас якога сакрамант канфірмацыі быў удзелены больш чым трыццаці браслаўчанам, паведамляе парафіяльны сайт. Абрад, якім людзі падкрэсліваюць сваю прыналежнасць да каталіцкай супольнасці, свой удзел у жыцці Хрыста, наколькі намашчаны Духам Святым – Духам праўды і любові, Духам мужнасці для сведчання, Духам адказнасці за развіццё Касцёла і за ...
Читать далее »Урачыстасць І Святой Камуніі ў браслаўскай парафіі
«Благаславі, тата, благаславі, мама, далонямі сваімі…» 10 мая з прывітальнага слова кс. Станіслава Мжыглуда распачалася ўрачыстая Літургія ў браслаўскай святыні, падчас якой 43 хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню прынялі да свайго сэрца Цела Хрыста і ўпоўні ўдзельнічалі ў святой Імшы. Напрацягу двух гадоў дзеці рыхтаваліся да сакраманту споведзі. Дапамагалі ім ў гэтым сёстры-эўхарысткі Наталля, Таццяна, Лена і Аліцыя, якія стараліся перадаць дзецям не ...
Читать далее »У Браславе моладзь адсвяткавала Вялікдзень паводле беларускіх традыцый
11 красавіка моладзь Браслава і Мёраў сабраліся разам, каб святкаваць Вялікдзень. Распачаўся вечар малітвай у капліцы кляштара сясцёр-эўхарыстак. Пасля адарацыі ўсе частаваліся дранікамі, якія напярэдадні прыгатавалі дзяўчаты ў доме сясцёр, піша с. Таццяна Гмыза на парафіяльным сайце. Пасля ў народных касцюмах вучыліся танчыць беларускія народныя танцы: «Ойра», «Таўкачыкі», «Верабей» і іншыя. Маладых людзей захапіў прыгожы захад сонца, які пайшлі глядзець усе ...
Читать далее »Вялікі Трыдуум распачалі вернікі ў Браславе
За некалькі дзён да ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста хрысціяне перажываюць Вялікі Чацвер, які сёлета ў католікаў выпадае на 2 красавіка. У гэты дзень узгадваецца Апошняя Вячэра, падчас якой Езус абмывае ногі вучням і ўстанаўлівае Эўхарыстыю і сакрамэнт святарства. На ўспамін аб гэтых падзеях вернікі збіраюцца на вячэрнюю Імшу. У гэты дзень асаблівым чынам вернікі ўспамінаюць усіх кансэкраваных асобаў, а таксама моляцца ...
Читать далее »Вербная нядзеля прайшла ў Браславе
Сёлета католікі ўсяго свету будуць адзначаць Вялікдзень 5 красавіка. Папярэджвае яго Вялікі тыдзень, які пачынаецца Пальмовай (Вербнай) нядзеляй. Літyргія гэтага дня нагадвае пра ўрачысты ўезд Езуса Хрыста ў Ерузалем перад Яго ўкрыжаваннем. На ўспамін пра гэтую падзею ў касцёлах адбываюцца працэсіі з вербамі і іх асвячэнне. У літургіі Пальмовай нядзелі заўважаюцца два моманты: радасная працэсія з пальмамі і чытанне Мукі ...
Читать далее »У Браслаўскай парафіі адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях
6 сакавіка ў Браслаўскай парафіі адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях, які падрыхтавала моладзь. Таленавітая гульня акцёраў і разважанні падчас Крыжовага шляху стваралі глыбокі малітоўны настрой, дапамагалі задумацца над апошнімі момантамі зямнога жыцця Хрыста. Моладзь не толькі дапамагала маліцца сабраўшымся людзям, але і самі маладыя хлопцы і дзяўчаты глыбока перажывалі Крыжовы шлях. Разважалі над мукай нашага Пана Езуса Хрыста, над тым, колькі мы ...
Читать далее »У Браслаўскай парафіі падчас нядзельнай гаміліі можна было ўбачыць «пракажонага»
15 лютага ў касцёле пачулі Евангелле пра аздараўленне пракажонага. У Браслаўскай парафіі падчас гаміліі можна было пабачыць на ўласныя вочы «пракажонага», паведамляе waladarka.by. Хлопчык, пераапрануты ў брудную і парваную вопратку ішоў праз касцёл, званіў у званочкі і крычаў: «нячысты!» Наколькі было страшна, балюча і адзінока людзям, якія цярпелі на гэтую страшэнную хваробу, можна было пабачыць на ўласныя вочы. Але Езус ...
Читать далее »У Браславе моладзь адзначыла Запусты ў каўбойскім стылі
14 лютага, у апошнюю суботу перад Вялікім постам, у Браславе адбыліся Запусты, тэма якіх была «Дзікі Захад». Распачалася сустрэча малітвай, падчас якой слухалі словы Святога Пісання. У кожнага ўдзельніка свята быў тэматычны строй. Удзельнікі з Мёраў і Браслава падрыхтавалі нумары, якімі парадавалі і захапілі іншых. Таксама кожны мог выказаць сваю сімпатыю да кагосьці праз пошту, якая працавала ўвесь час дыскатэкі. ...
Читать далее »Калядная выстава ладзіцца ў браслаўскай парафіі
Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе багатая на таленавітых людзей. І гэта пацвярджаюць выставы, якія некалькі гадоў запар перад Калядамі і Пасхай ладзіць у касцёле парафіяльны “Карытас”. Сёлета на свята Божага Нараджэння ён прадставіў на выставе абразы, якія з любоўю і талентам вышылі мясцовыя майстрыцы, паведамляе парафіяльны сайт.
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!