14 лютага, у апошнюю суботу перад Вялікім постам, у Браславе адбыліся Запусты, тэма якіх была «Дзікі Захад».
Распачалася сустрэча малітвай, падчас якой слухалі словы Святога Пісання.
У кожнага ўдзельніка свята быў тэматычны строй.
Удзельнікі з Мёраў і Браслава падрыхтавалі нумары, якімі парадавалі і захапілі іншых.
Таксама кожны мог выказаць сваю сімпатыю да кагосьці праз пошту, якая працавала ўвесь час дыскатэкі.
На гэтай сустрэчы можна было убачыць сваіх старых знаёмых, а таксама набыць новых.
Такія сустрэчы вельмі патрэбныя моладзі, таму што тут можна добра адпачыць, навучыцца сябраваць і весела правесці час!
Таццяна Шакель, waladarka.by
для друку