6 сакавіка ў Браслаўскай парафіі адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях, які падрыхтавала моладзь.
Таленавітая гульня акцёраў і разважанні падчас Крыжовага шляху стваралі глыбокі малітоўны настрой, дапамагалі задумацца над апошнімі момантамі зямнога жыцця Хрыста.
Моладзь не толькі дапамагала маліцца сабраўшымся людзям, але і самі маладыя хлопцы і дзяўчаты глыбока перажывалі Крыжовы шлях. Разважалі над мукай нашага Пана Езуса Хрыста, над тым, колькі мы задаем Яму ран сваімі грахамі.
Няхай гэты Крыжовы шлях дапаможа нам, нягледзячы на жыццёвыя цяжкасці, ісці за крыжам Пана, бо ў Ім — наша надзея і збаўленне!