Архив меток: Браслаў

У Браславе прайшла сустрэча сем’яў Віцебскай дыяцэзіі

З 21 па 22 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў прайшла сустрэча сем’яў Віцебскай дыяцэзіі. Яе арганізатарам выступіла душпастырства сем’яў дыяцэзіі, а таксама фонд абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы». Сустрэча прайшла на тэму малітвы ў сям’і, таму ёй была адведзена не толькі канферэнцыя, але і палова часу была прысвечана непасрэдна малітве. Праўда, скарыстацца магчымасцю пажадалі толькі некалькі сем’яў ...

Читать далее »

У Браславе біскуп Алег Буткевіч асвяціў новы арган

15 кастрычніка 2017 года для касцёла Нараджэння Маці Божай у Браславе стаў асаблівым днём: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў новы арган. На свята прыехалі і госці-ахвярадаўцы з Берліна, паведамляе waladarka.by. А пасля літургіі для прысутных зайграў ксёндз Ёаган Трумэр, прафесар Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацтваў у г. Грац (Аўстрыя), Ганаровы доктар Беларускай акадэміі музыкі. У браслаўскім касцёле ўжо быў адзін ...

Читать далее »

Перэгрынацыя ў Віцебскай дыяцэзіі фігуры Маці Божай Фацімскай завяршылася ў Браславе

12 кастрычніка завяршылася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у Браслаўскай парафіі, а разам з тым ва ўсёй Віцебскай дыяцэзіі, паведамляе waladarka.by. З 13 мая па 13 кастрычніка католікі Віцебшчыны разважалі над таямніцамі паслання Маці Божай у Фаціме, аб’яўленням якой сёлета спаўняецца 100 гадоў. «Сёння, калі на Імшы прысутныя кусташы марыйных санктуарыяў у Браславе і Шуміліне, у месцы, дзе перад абразом ...

Читать далее »

Прадстаўнікі руху «Маці ў малітве» з Браслава прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі ў Польшчы

З 17 па 24 верасня ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках (каля Кракава, Польшча) праходзіла Міжнародная канферэнцыя кардынатараў руху «Маці ў малітве». Удзел у ёй прынялі і прадстаўнікі з браслаўскай парафіі: кардынатар руху па Віцебскай дыяцэзіі Паліна Парфяновіч, спадарыня Марта Данусевіч і спадарыня Алена Ермалавічэня, а таксама духоўны кіраўнік руху ксёндз Адам Квяткоўскі. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі руху са ...

Читать далее »

Сем’і Віцебскай дыяцэзіі сустрэнуцца ў Браславе

Першая дыяцэзiяльная пілігрымка сем’яў (Вiцебскай дыяцэзiя) пад дэвізам «Малiтва ў сям’і» прыбудзе 21-22 кастрычніка ў Браслаў, у санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў. Праграма пілігрымкі: 21 кастрычніка 13.00 — прывітанне 13.10 — абед 14.30 — канферэнцыя 15.00 — Вяночак з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту 16.00 — святая Імша 17.00 — майстэрні (тоеснасць мужчыны, жанчыны, МРП, абарона жыцця і інш.) 19.00 — вячэра 20.00 – 23.00 — баль 22 кастрычніка 9.00 — сняданак ...

Читать далее »

Моладзь з Браслава арганізавала «School party»

У пачатку навучальнага года моладзь з Браслава правяла вечарыну для школьнікаў і студэнтаў. Гэта была добрая нагода, каб разам сабрацца на малітве, а затым супольна правесці вечар у танцах і забавах. На «School party» у Браслаў завітала моладзь з Мёраў, Слабодкі, а таксама з Глыбокага. Вечар распачаўся сумеснай адарацыяй і малітвай у інтэнцыі паспяховага навучання, а ўжо затым жадаючыя прадэманстравалі ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Браслаў

Адзін з нешматлікіх гербаў “святой” Беларусі, які мае не выяву святога, а адзін з хрысціянскіх сімвалаў – вока Провіду Божага. Сёння ўжо немагчыма даведацца, чым кіраваўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, выбіраючы такі, а не іншы знак для герба аднаму з найстарэйшых паселішчаў Віленскага Ваяводства – Браславу. Магдэбургскае права, якое Браслаў атрымаў у далёкім 1500 годзе, было частковым, няпоўным, можа, менавіта таму ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч у Браславе прысвяціў усю Віцебскую дыяцэзію Маці Божай Валадарцы азёраў

Урачыстасці ў Браславе, якія прайшлі 18-19 жніўня, як і штогод былі вельмі насычанымі малітвай. Распачалося святкаванне вечаровай Імшой у пятніцу разам з пілігрымамі, якія пешшу і на роварах прыбылі ў Санктуарый. Узначаліў Эўхарыстыю дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас Літургіі быў удзелены сакрамант канфірмацыі. На працягу вечара і ўсёй ночы трывала малітва ў касцёле. Разам з а. Аляксандрам Жарнасекам МІС ...

Читать далее »

Памерла сястра эўхарыстка Галіна Мурашка

З сумам паведамляем, што ў кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе памерла сястра Галіна Мурашка. Пахавальная Імша адбудзецца ў браслаўскім касцёле ў панядзелак, 21 жніўня, у 12.00. Не так даўно сястра Галіна Мурашка святкавала 25 гадоў манаскага жыцця. Тады яна зноў аднавіла свае абяцанні і прысвяціла жыццё Богу. Для іншых сясцёр і шматлікіх вернікаў сястра Галіна з’яўлялася прыкладам пакоры, малітвы і ...

Читать далее »

«Будзьце добрай прыладай у Божых руках»: святая Імша для пілігрымаў адбылася ў Браславе

«Будзьце добрай прыладай у Божых руках». Такія словы біскуп Юрый Касабуцкі прамовіў на святой Імшы для пілігрымаў, якая распачалася 18 жніўня ў 18 гадзін. Богаслужэнне распачалося з урачыстага ўваходу ў святыню міністрантаў, святароў і кандыдатаў да бежмавання. Напачатку ўсіх святароў і пілігрымаў прывітаў пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд. Ён паведаміў, што сёлета ў Браслаў прыйшлі тры пешыя пілігрымкі: з Глыбокага, ...

Читать далее »