У Браславе распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў

yrachustasciy Braslave_201501У Браславе 21 жніўня распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў. У Дыяцэзіяльны Санктуарый Віцебскай дыяцэзіі прыбылі пілігрымы з розных куткоў Беларусі.

Кусташ Сантуарыя айцец-сальватарыянін Станіслаў Мжыглуд прывітаў асаблівым чынам пілігрымаў, што прыйшлі пешшу ў Браслаў. Для паломнікаў была адпраўлена св. Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Акрамя яго на літургіі прысутнічалі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Прамаўляючы Божае слова да сабраных вернікаў біскуп Юрый Касабуцкі нагадаў пра неабходнасць браць прыклад з Марыі. Яна хоць і мае каралеўскі тытул, аднак пражыла вельмі простае зямное жыццё. Яна не была пазбаўлена жыццёвых выпрабаванняў і цяжкасцяў.

Біскуп звярнуў увагу на асаблівыя рысы духоўнага жыцця Марыі. Яна любіла Бога, верыла Богу і давярала Богу. Такім чынам кожны хрысціянін пакліканы па яе ўзору ісці дарогай да Бога.

кс. Віктар Місевіч, тэкст;
Алёна Фянько, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі