Штогадовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў марыянаў у Росіцы, якія прайшлі 31 ліпеня – 1 жніўня, сталі сапраўдным выпрабаваннем веры і любоўю, якая не баіцца ні агню, ні дажджу. Росіца – гэта месца, дзе Бог з намі не жартуе. Гэтыя словы айца Вадзіма Мізера, вымаўленыя з амбоны, гучалі не проста як тэалагічная думка, а як асабістае сведчанне, перажытае да глыбіні ...
Читать далее »Архив меток: пілігрымы
Шляхі пілігрымаў, што вядуць да Маці
Канец чэрвеня пачатак ліпеня – асаблівы час, калі дарогі нашай Бацькаўшчыны напаўняюцца спевамі, малітвамі, вясёлымі ўсмешкамі пілігрымаў. Куды кіруюць яны свае крокі? Канешне ж, у санктуарый Маці Божай Будслаўскай. 3 ліпеня да Багародзіцы прыбыло 2780 пілігрымаў. Гэта былі самыя разнастайныя групы паводле настрою, колькасці ўдзельнікаў, пройдзеных кіламетраў. Сярод іх, дарэчы, былі пілігрымы, якія прыехалі на роварах і нават на сучасных ...
Читать далее »Карэя адчыняе дзверы: дыпламаты дапамогуць пілігрымам Сусветных дзён моладзі
Камітэт па падрыхтоўцы Сусветных дзён моладзі (СДМ) у Сеуле ў 2027 годзе паабяцаў поўную падтрымку паломнікам з далёкіх краін, каб забяспечыць універсальнасць форуму, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. На сустрэчы з дыпламатамі з 25 краін Еўропы і Лацінскай Амерыкі, якая прайшла ў кампусе Каталіцкага ўніверсітэта Карэі, арганізатары СДМ абмеркавалі спрашчэнне візавых працэдур, паведамляе Ксёндз Фабіяна Рэбеджані, намеснік дырэктара аргкамітэта, падкрэсліў, ...
Читать далее »Шлях святога Якуба: новы рэкорд і паўмільёна пілігрымаў
Шлях святога Якуба пераадолеў гістарычную адзнаку: у 2025 годзе ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ўпершыню прыбыло больш за паўмільёна зарэгістраваных пілігрымаў. Паводле звестак пілігрымскага бюро ў Сант’яга-дэ-Кампастэла, мінулы год стаў сапраўды знакавым: дыпломы аб праходжанні шляху атрымалі 530 987 чалавек. Цікава, што сярод падарожнікаў пераважаюць жанчыны, якія складаюць 53,4 працэнта ад агульнай колькасці. Нават у апошні дзень года, нягледзячы на зімовае надвор’е, да ...
Читать далее »Шэсць месяцаў без Францішка: малітва ля магілы не сціхае
Праз паўгода пасля смерці Папы Францішка яго магіла ў Санта-Марыя-Маджорэ застаецца месцам пілігрымак, якое прыцягвае вернікаў спадчынай прастаты і блізкасці. Роўна праз шэсць месяцаў пасля смерці Папы Францішка, 21 кастрычніка 2025 года, яго магіла ў рымскай базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ працягвае быць цэнтрам прыцягнення для вернікаў. Архіпрэзбітэр базілікі, кардынал Раландас Макрыцкас, тлумачыць гэты няспынны паток пілігрымаў тым, што “людзей прыцягвае яго радасць ...
Читать далее »5,5 мільёна Пілігрымаў Надзеі: Рым б’е рэкорды ў Юбілейны год
За першыя пяць месяцаў 2025 года Вечны горад прыняў рэкордную колькасць наведвальнікаў, а наперадзе – масавы прыезд моладзі ў жніўні. Больш за 5,5 мільёна Пілігрымаў Надзеі прыбылі ў Рым у першыя пяць месяцаў Юбілейнага 2025 года, паведаміла італьянская арганізацыя «Cattolica per il Turismo». Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца пешыя пілігрымкі да Вечнага горада, як паведамляе Марына Тамаро з італьянскай рэдакцыі Vatican News. ...
Читать далее »Сем Юбілейных паломніцкіх шляхоў прапануе Касцёл у Італіі
У Мілане прадстаўлена ініцыятыва, якая мае на мэце стварэнне вялікай сеткі старадаўніх і новых паломніцкіх маршрутаў па ўсёй Італіі да Юбілейнага года. Канферэнцыя Біскупаў Італіі (CEI) прадставіла новы маштабны праект «Шляхі Веры», накіраваны на развіццё паломніцтва ў краіне. Прэзентацыя адбылася 15 сакавіка 2025 года ў Мілане ў рамках нацыянальнай выставы «Fa’ la cosa giusta». «Паломніцтва – гэта метафара неадкладнасці змен, ...
Читать далее »Як сучасныя тампліеры дапамагаюць пілігрымам Юбілейнага года
Сучасныя пілігрымы, якія прыходзяць у любое святое месца, напрыклад, у галоўныя папскія базылікі ў Рыме ці ўшанаваныя месцы Святой Зямлі, каб атрымаць ласкі Юбілейнага года надзеі, карыстаюцца шматлікімі выгодамі. У іх ёсць GPS спампаваны на смартфон, на іх шляху няма бандытаў і злодзеяў, на кожнай вуліцы ёсць валанцёры, гатовыя адказаць на ўсе пытанні. Але ў мінулым падарожжа ў Ерузалем ці ...
Читать далее »Юбілей 2025: у Рыме адкрыты афіцыйны пункт прыёму пілігрымаў
У Рыме адкрыўся афіцыйны пункт прыёму пілігрымаў і турыстаў, якія падчас Юбілею накіруюцца ў базыліку святога Пятра. Там яны атрымаюць гасцінны прыём і ўсю неабходную інфармацыю. «Мы хочам, каб яны ведалі, што мы прымаем іх з распасцёртымі абдымкамі»-, сказаў кардынал Маўро Гамбэцці. Святы 2025 год будзе афіцыйна распачаты Папам Францішкам 24 снежня адкрыццём святых дзвярэй у ватыканскай базыліцы. Як заявіў ...
Читать далее »Маці Божая Браслаўская сустрэла сваіх пілігрымаў
2024 год стаў юбілейным для Віцебскай дыяцэзіі: 25 год з яе заснавання, 15 год з каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, а яшчэ 600 год існавання парафіі ў Браславе і 200 год мураванаму касцёлу. Для пілігрымаў гэта стала штуршком, каб накіравацца ў край азёраў да Нябеснай Маці. Таму ў гэтым годзе на роварах прыехалі з Мёраў і Паставаў і пешшу прыйшлі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!