Юбілей 2025: у Рыме адкрыты афіцыйны пункт прыёму пілігрымаў

У Рыме адкрыўся афіцыйны пункт прыёму пілігрымаў і турыстаў, якія падчас Юбілею накіруюцца ў базыліку святога Пятра.

Там яны атрымаюць гасцінны прыём і ўсю неабходную інфармацыю. «Мы хочам, каб яны ведалі, што мы прымаем іх з распасцёртымі абдымкамі»-, сказаў кардынал Маўро Гамбэцці.

Святы 2025 год будзе афіцыйна распачаты Папам Францішкам 24 снежня адкрыццём святых дзвярэй у ватыканскай базыліцы.

Як заявіў арцыбіскуп Рыно Фізікела, адказны ў Ватыкане за падрыхтоўку Юбілею, гэты пункт быў распрацаваны такім чынам, каб палегчыць прыём вялікага наплыву пілігрымаў, які чакаецца ў наступным годзе. Тут яны атрымаюць усю інфармацыю і матэрыялы, якія дапамогуць ім як мага паўней перажыць Юбілей. Там пілігрымы знойдуць падрабязныя карты юбілейных маршрутаў і інфармацыю аб запланаваных рэлігійных і культурных мерапрыемствах. Таксама будзе магчымасць паразмаўляць з духавенствам.

У інфармацыйным пункце пілігрымы, якія ідуць да базылікі Святога Пятра таксама атрымаюць асноўную інфармацыю пра святыню і падрабязнасці, якія не ўсім вядомыя. Прадугледжаны таксама спецыяльныя матэрыялы для дзяцей, падлеткаў і для школ. Тут жа можна будзе набыць юбілейныя сувеніры.

На адкрыцці пункта прысутнічаў мэр Рыма Раберто Гуалцьеры. Гэта месца будзе служыць аператыўным цэнтрам забеспячэння бяспекі і кіравання патокамі турыстаў. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з паліцыяй і гарадскімі ўладамі, паток пілігрымаў будзе пастаянна кантралявацца, каб забяспечыць супакой і бяспеку для ўсіх.

Паводле Vatican News

пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі