Курсы для біскупаў: як спрыяць місіі Касцёла і еднасці з Папам

На курсах фармацыі ў Рыме новапрызначаным біскупам прадставілі канкрэтныя сродкі місійнай еднасці з Пантыфікам.

8 верасня 2026 года ў Папскім універсітэце “Урбаніяна” ў Рыме прайшла сумесная сесія курсаў фармацыі для новапрызначаных біскупаў. Удзельнікам расказалі пра ўстановы і сродкі, дзякуючы якім біскупы падтрымліваюць еднасць з Пантыфікам і ўдзельнічаюць у місіі Каталіцкага Касцёла. Прамоўцы падкрэслілі, што гаворка ідзе пра традыцыі з тысячагадовай гісторыяй.

«Грош святога Пятра» – ахвяраванне, якое ідзе непасрэдна ад сэрца, а не ад багацця

Арцыбіскуп Філіпа Яноне, прэфект Дыкастэрыя па справах біскупаў, расказаў пра агульнакасцельную ініцыятыву “Грош святога Пятра” – добраахвотнае ахвяраванне вернікаў непасрэдна Папу. Ён патлумачыў, што назва адсылае да евангельскай прыпавесці пра ўдаву, якая ахвяравала не з багацця, а ад шчырага сэрца. Гэтая традыцыя вядома яшчэ з VII стагоддзя, а ў сучасным выглядзе яе аднавіў Пій IX у 1870 годзе. Сёння сродкі застаюцца ў распараджэнні Дзяржаўнага сакратарыята, а кіруе ім Адміністрацыя маёмасці Апостальскай Сталіцы дзеля большай празрыстасці.

Дапамога Святому Пасаду – не падатак, а абавязак, звязаны з біскупскім служэннем

Арцыбіскуп Яноне таксама патлумачыў біскупам сэнс канона 1271 Кодэкса кананічнага права, які абавязвае іх дапамагаць Святому Пасаду сродкамі. Гэта не падатак, а абавязак, звязаны з самім біскупскім служэннем: кожная дыяцэзія павінна ўносіць пасільны ўклад, каб Святы Пасад мог служыць Паўсюднаму Касцёлу.

Арцыбіскуп Самуэле Сангалі з Дыкастэрыі па евангелізацыі распавёў пра іншыя формы падтрымкі місіі: Фонд «Ecclesiae Sanctae», заснаваны пасля Другога Ватыканскага Сабора, і Калекту «Pro Afris», якую заснаваў Леў XIII у 1890 годзе для вызвалення рабоў у Афрыцы, а сёння яна падтрымлівае людзей, што перажылі траўмы вайны.

Рымскія калегіумы рыхтуюць святароў і манахінь з усяго свету ўжо чатыры стагоддзі

Іерарх таксама расказаў пра рымскія калегіумы, заснаваныя яшчэ Кангрэгацыяй «de Propaganda Fide» яшчэ ў 1622 годзе. Найбуйнейшы з іх, Панскі Урбаніянскі калегіум, наступным годам адзначыць 400-годдзе і прымае каля 170 семінарыстаў з Афрыкі, Азіі, Акіяніі і Лацінскай Амерыкі. Іншыя калегіумы штогод прымаюць сотні святароў, манахінь, а таксама рэктараў і выхавацеляў семінарый з усяго свету. Урбаніянскі ўніверсітэт, з якім звязаны гэтыя ўстановы, налічвае 97 філіяльных інстытутаў у 40 краінах.

Такім чынам, новапрызначаныя біскупы атрымалі не толькі тэарэтычныя веды, але і практычнае разуменне таго, як канкрэтна выяўляецца еднасць паміж мясцовымі Касцёламі і Святым Пасадам. Прадстаўленыя ўстановы і сродкі паказваюць, што місія Касцёла трымаецца на пастаяннай узаемнай падтрымцы – духоўнай, фінансавай і адукацыйнай.

Кс. Аляксандр Амяльчэня – беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку