Архив меток: пілігрымы

«Будзьце добрай прыладай у Божых руках»: святая Імша для пілігрымаў адбылася ў Браславе

«Будзьце добрай прыладай у Божых руках». Такія словы біскуп Юрый Касабуцкі прамовіў на святой Імшы для пілігрымаў, якая распачалася 18 жніўня ў 18 гадзін. Богаслужэнне распачалося з урачыстага ўваходу ў святыню міністрантаў, святароў і кандыдатаў да бежмавання. Напачатку ўсіх святароў і пілігрымаў прывітаў пробашч парафіі ксёндз Станіслаў Мжыглуд. Ён паведаміў, што сёлета ў Браслаў прыйшлі тры пешыя пілігрымкі: з Глыбокага, ...

Читать далее »

Імша для пілігрымаў адбылася ў Будславе

Святую Імшу, якая адбылася ў 18 гадзін 1 ліпеня, узначаліў арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас. На ёй прысутнічалі святары, якія прыбылі разам з пілігрымкамі, біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка, архімандрыт Сяргей Гаек, прадстаўнікі праваслаўнай царквы і свецкай улады і, вядома, усе пілігрымы. Напачатку Імшы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прывітаў пілігрымаў і адзначыў, што ...

Читать далее »

Пілігрымы Астравеччыны наведалі Росіцу

Пра трэгедыю ў Росіцы ўпершыню мы пачулі ад сёстраў-эўхарыстак, якія працуюць у нашай парафіі Узнясення Святога Крыжа. Падрабязнасці гэтай жудаснай падзеі даведаліся потым з кнігі Ірыны Жарнасек. І ўсё ж… І ўсё ж для большасці з нас гэта была нейкая даволі абстрактная гісторыя, якая здарылася дзесьці далёка ад нас. З невядомымі нам людзьмі. Спачувалі, канешне, але, так бы мовіць, розумам ...

Читать далее »

Росіцкія ўрачыстасці штогод збіраюць усё больш пілігрымаў (+відэа)

З кожным годам усё больш пілігрымаў прыязджае ў вёску Росіца, каб ушанаваць памяць блаславёных айцоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Сёлета 20 лютага росіцкі касцёл Святой Тройцы быў запоўнены не толькі мясцовымі вернікамі, а і пілігрымамі з Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і нават Брэсцкай абласцей. Брэсцкія пілігрымы праехалі адлегласць больш за 600 кіламетраў, каб з’яднацца ў святой Імшы з іншымі вернікамі, ...

Читать далее »

У Ватыкане падвялі папярэднія вынікі Года Міласэрнасці

Можна сказаць, што Юбілей Міласэрнасці жыве на ўсім свеце, на ўзроўні кожнага мясцовага Касцёла, сцвердзіў арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, галоўнага арганізатара юбілейных мерапрыемстваў. Пацвярджэннем гэтаму служаць тысячы фотаздымкаў і дакументаў з шматлікіх краін, якія атрымлівае дыкастэрыя.  На працягу двух месяцаў трывання Юбілею ў Рым прыбыло 1,392 тыс. пілігрымаў. 40% з іх, з-за мяжы: з Бангладэш, ...

Читать далее »

Падведзены вынікі ўдзелу вернікаў у папскіх мерапрыемствах

Больш за 3210 тыс. чалавек удзельнічала ў папскіх мерапрыемствах у 2015 годзе, гаворыцца ў справаздачы Прэфектуры папскага дома. Статыстыка тычыцца толькі падзей, якія адбываліся ў Ватыкане: агульных і спецыяльных аўдыенцый, літургічных цэлебрацый і сустрэч на нядзельнай малітве “Анёл Панскі” і “Regina coeli”, паведамляе Ватыканскае радыё.  Для параўнання трэба адзначыць, што ў 2014 годзе са Святым Айцом сустрэліся каля 5900 тыс. ...

Читать далее »

У Порплішча на ўрачыстасць прыйшлі пілігрымы з Барсукоў

З вёскі Барсукі 26 жніўня выйшла пілігрымка ў Порплішча (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць). 14 чалавек вырушыла ў шлях, каб пакланіцца Маці Божай Чэнстахоўскай. У гэты дзень касцёл у Порплішчы таксама адзначаў сваю гадавіну – 77 год са дня пабудовы. Святую Імшу цэлебраваў ксёндз-пробашч Юрый і кс. Пётр з Касцяневічаў, які прамовіў казанне для прысутных. Урачыстасць завершылася працэсіяй вакол касцёла, а ...

Читать далее »

У Браславе распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў

У Браславе 21 жніўня распачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў. У Дыяцэзіяльны Санктуарый Віцебскай дыяцэзіі прыбылі пілігрымы з розных куткоў Беларусі. Кусташ Сантуарыя айцец-сальватарыянін Станіслаў Мжыглуд прывітаў асаблівым чынам пілігрымаў, што прыйшлі пешшу ў Браслаў. Для паломнікаў была адпраўлена св. Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Акрамя яго на літургіі прысутнічалі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт ...

Читать далее »

Завяршыліся ўрачыстасці ў Росіцы

7-8 жніўня 2015 года ў вёсцы Росіца, што ў Верхнядзвінскім раёне, прайшлі ўрачыстасці, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных мучанікаў а. Антонія Ляшчэвіча і а.Юрыя Кашыры. Як і кожны год, у гэтым свяце прынялі ўдзел пілігрымы з розных куткоў Беларусі. З Полацка, Барысава і Друі прыйшлі пешыя пілігрымкі, з Жодзіна і Барысава прыехалі на роварах, але было шмат і тых, хто ...

Читать далее »

Гродна запрашае ў пешыя пілігрымкі

Лета – найбольш спрыяльны час для пешых паломніцтваў. З году ў год тысячы пілігрымаў ходзяць у святыя месцы, каб духоўна ўзбагаціцца. Будслаў, Тракелі, Гудагай ўжо сустракалі сваіх пілігрымаў. Вернікі, якія яшчэ не паспелі прайсці свой пілігрымковы шлях гэтым летам, збірайцеся ў дарогу. Вас чакаюць Навагрудак, Рось, а таксама Вільня.  З 25 па 31 ліпеня ўсіх сардэчна запрашаем да ўдзелу ў 6 ...

Читать далее »