У Порплішча на ўрачыстасць прыйшлі пілігрымы з Барсукоў

З вёскі Барсукі 26 жніўня выйшла пілігрымка ў Порплішча (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць). 14 чалавек вырушыла ў шлях, каб пакланіцца Маці Божай Чэнстахоўскай.

У гэты дзень касцёл у Порплішчы таксама адзначаў сваю гадавіну – 77 год са дня пабудовы. Святую Імшу цэлебраваў ксёндз-пробашч Юрый і кс. Пётр з Касцяневічаў, які прамовіў казанне для прысутных.

Урачыстасць завершылася працэсіяй вакол касцёла, а пасля вернікаў чакаў святочны абед.

Іван Верэнька

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі