Сёлетняй урачыстасці Маці Божай Бялыніцкай, Каралевы Беларусі, якая пройдзе ў нядзелю 8 верасня ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне, будзе традыцыйна папярэднічаць 40-гадзіннае набажэнства, на якое запрашаюць вернікаў з розных мясцін нашай краіны. Набажэнства падрыхтоўкі да святкавання распачнецца святой Імшой увечары 6 верасня. Пробашч парафіі ў Бялынічах ксёндз Юзаф Сярпейка ад імя мясцовых вернікаў запрашае ў Бялынічы ўсіх, хто жадае ўнутранага ...
Читать далее »Архив меток: урачыстасці
Будслаў 2024. Што трэба ведаць, збіраючыся на фэст?
Сёлета ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі пройдуць 5 і 6 ліпеня. Пра асаблівасці сёлетняга фэсту распавёў Catholic.by яго галоўны арганізатар, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік. Перадусім святар раіць усім, хто збіраецца ў гэтыя дні ў Будслаў, добра пазнаёміцца з праграмай сёлетняга фэсту, а таксама звярнуць увагу на важныя арганізацыйныя моманты. Пешыя пілігрымы ...
Читать далее »Праграма ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе
18-19 жніўня ў Браславе адбудзецца штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў. Тэма — «Марыя — ахоўніца згоды і супакою». Праграма ўрачыстасці: Пятніца, 18 жніўня: 16.00 — 18.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў 18.00 — канферэнцыя і аднаўленне сужанскіх абяцанняў 19.00 — святая Імша з удзяленнем сакраманту канфірмацыі 21.00 — Акафіст (Грэка-католікі) 21.30 — Крыжовы шлях 22.15 — ...
Читать далее »Імшой для пілігрымаў і хростам дзіцяці распачаліся ўрачыстасці ў Росіцы
5 жніўня ў Росіцы распачаліся ўрачыстасці ў гонар бласлаўлёных айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Пасля двухгадовага перапынку 105 чалавек зноў прайшлі трохдзённы шлях з Друі, каб прынесці свае просьбы і падзякі праз заступніцтва росіцкіх мучанікаў. Урачыстую св. Імшу для пілігрымаў цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з арцыбіскупам на пенсіі Тадэвушам Кандрусевічам, візітатарам для БГКЦ архімандрытам Сяргеем Гаекам і ...
Читать далее »Біскуп Буткевіч у Бялынічах: «Маці Божая змагалася за Беларусь»
Увечары 17 верасня на двары побач з адзінай каталіцкай святыняй у дзесяцітысячных Бялынічах — невялічкай капліцай Маці Божай Бялыніцкай, адбылася святая Імша, якую цэлебравалі каталіцкія біскупы Беларусі. Эўхарыстыя адбывалася на палявым алтары, зладжаным на былым агародзе колішняй прыватнай хаты, дзе ўжо больш за дзесяць гадоў моляцца бялыніцкія католікі. Сёлета надвор’е было асабліва халодным, але прысутных сагравала блізкасць Маці Божай у ...
Читать далее »Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе
Сёлетнія ўрачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пройдуць 20–21 жніўня. «Блакітных азёр Валадарка, Ты – шлях да нябесных вышынь. Прымі нашы мольбы і спевы, без ласкі Сваёй не пакінь!» Праграма ўрачыстасцяў 20 жніўня, пятніца: 18.30 — ружанцовая малітва; 19.00 — святая Імша з удзяленнем сакраманту Канфірмацыі (цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі); 20.45 — ...
Читать далее »Урачыстасці ў Росіцы адбудуцца 6 і 7 жніўня
Айцы марыяне шчыра запрашаюць 6-7 жніўня ў Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных святароў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія разам са сваімі вернікамі прынялі мучаніцкую смерць у гады Другой сусветнай вайны. Важная інфармацыя: арганізатары просяць захоўваць масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю не толькі ў касцёле, але і ў транспарце; супольны пасілак для пілігрымаў прадугледжаны пасля святой Імшы на ...
Читать далее »У Гудагаі адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай (+праграма)
17–18 ліпеня ў Гудагаі адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. Разам са святым Юзафам, “прачыстым апекуном Панны”, мы прагнем у чарговы раз прамовіць падчас гудагайскіх урачыстасцяў словы “Вітай, Марыя…”. Парафіяльны фэст – нагода падзякаваць Богу за Ягоныя дары, а таксама прасіць аб патрэбных ласках. Сярод шматлікіх інтэнцый сёлетняга фэсту – малітва праслаўлення за 30 гадоў служэння ...
Читать далее »20 лютага Росіца чакае пілігрымаў
20 лютага адбудуцца ўрачыстасці ў санктуарыі ў Росіцы, на якія айцы марыяне запрашаюць усіх ахвотных. З самага пачатку існавання хрысціянства тэма мучаніцтва за веру мела асаблівае значэнне. Вернікі шанавалі месцы, дзе былі пахаваныя мучанікі, з пашанай ставіліся да іх скрываўленай вопраткі і знявечаных целаў, перапісвалі і пераказвалі іх гераічныя подзвігі. Магчыма, так адбывалася таму, што смерць мучанікаў за веру найбольш ...
Читать далее »Урачыстасці ў Росіцы пройдуць у скарочаным фармаце
Айцы марыяне паведамляюць, што ў сувязі з пандэміяй каранавірусу запланаваныя на 31 ліпеня – 1 жніўня ўрачыстасці на ўшанаванне благаслаўленых мучанікаў Юрыя і Антонія ў Росіцы адбудуцца ў скарочаным фармаце, паведмляе catholic.by. Адмяняюцца ўсе пешыя і роварныя пілігрымкі, а таксама начныя цэлебрацыі. Фэст адбудзецца толькі 1 жніўня. Праграма набажэнстваў: 11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі 11.30 – Ружанец (радасныя таямніцы) ...
Читать далее »