Праграма ўрачыстасцяў Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе

Сёлетнія ўрачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе пройдуць 20–21 жніўня.

«Блакітных азёр Валадарка, Ты – шлях да нябесных вышынь.
Прымі нашы мольбы і спевы, без ласкі Сваёй не пакінь!»

Праграма ўрачыстасцяў

20 жніўня, пятніца:

18.30 — ружанцовая малітва;
19.00 — святая Імша з удзяленнем сакраманту Канфірмацыі (цэлебруе біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі);
20.45 — вечар арганнай музыкі (выканаўца Кацярына Мікалаева г. Мінск);
21.30 – набажэнства ў гонар Маці Божай паводле ўсходняга абраду;
22.30 — малітоўныя просьбы і падзякі да Маці Божай перад цудоўным абразом (будуць чытацца напісаныя на картках інтэнцыі)
23.15 – ружанцовая малітва, працэсія з абразом Маці Божай Валадаркі Азёраў і свечкамі па вуліцах горада.

21 жніўня, субота:

00.00 – святая Імша перад абразом Маці Божай (цэлебруе біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB);
09.00 – гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
09.35 – ружанцовая малітва;
11.00 – урачыстая св. Імша на палявым алтары (цэлебруе Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец).

Арганізацыйныя заўвагі:

  • У сувязі з пандэміяй каранавірусу адмяняюцца пілігрымкі і начное чуванне.
  • У касцеле будзе магчымасць запісаць Інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай.
  • Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання масак.
для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі