Імшой для пілігрымаў і хростам дзіцяці распачаліся ўрачыстасці ў Росіцы

5 жніўня ў Росіцы распачаліся ўрачыстасці ў гонар бласлаўлёных айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.

Пасля двухгадовага перапынку 105 чалавек зноў прайшлі трохдзённы шлях з Друі, каб прынесці свае просьбы і падзякі праз заступніцтва росіцкіх мучанікаў.

Урачыстую св. Імшу для пілігрымаў цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з арцыбіскупам на пенсіі Тадэвушам Кандрусевічам, візітатарам для БГКЦ архімандрытам Сяргеем Гаекам і прысутнымі святарамі.

Адметнасцю стала прыгожая падзея, што для Росіцы вельмі рэдкая з’ява — хрост дзіцяці. У мінулым вопытны росіцкі пілігрым Кацярына, а цяпер маці маленькага Міхаіла, запрапанавала мужу Мікалаю пахрысціць сына менавіта ў гэтым Санктуарыі. І вось Міхаіл Руткевіч стаў сапраўдным Божым дзіцем далучаным да Каталіцкага Касцёла, а ў будучым і росіцкім пілігрымам.

Марына Сінкевіч, тэкст
Сяргей Крывы, Марына Сінкевіч, фото

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі