Асабісты адказ ад Святога Айца атрымала чытачка новага ватыканскага часопіса «Плошча святога Пятра». У ім Папа Францішак паразважаў пра значэнне хросту ў жыцці чалавека. 25 лістапада 2024 года дырэктар па камунікацыях базілікі святога Пятра, айцец Энца Фартуната анансаваў выхад новага штомесячнага часопіса «Плошча святога Пятра» (Piazza San Pietro). Адным з аўтараў выдання стаў Папа Францішак. У першым выпуску ён адказаў ...
Читать далее »Архив меток: хрост
У Віцебску прыняў хрост вернік ва ўзросце 84 гадоў
У Віцебску ў парафіі святога Антонія Падуанскага 9 лістапада 2023 года быў ахрышчаны спадар Леанід. Спадару Леаніду 84 гады. Падчас размовы з пробашчам парафіі кс. Антонам Лагунёнкам Леанід папрасіў, каб яго пахрысцілі. Ён сказаў, што верыць у Бога і хоча быць з Ім. Праз тры тыдні, пасля падрыхтоўкі да сакраманту хросту, яго ахрысцілі падчас св. Імшы. Хроснымі бацькамі Леаніда былі ...
Читать далее »Папа Францішак ахрысціў 13-е дзіця ўкраінскай сям’і
Надзвычайная падзея адбылася ў Ватыкане 6 лістапада 2023 года ўвечары. Да Папы прыехала сям’я з Украіны. Яны прывезлі сваё малодшае, 13-е дзіця, з просьбай ахрысціць яго. І Папа зрабіў гэта. Усё арганізаваў біскуп Леон Дубраўскі, пастыр Камянецкай дыяцэзіі. Ён прызнаўся, што такое жаданне ў яго было і раней, але дагэтуль не ўдалося рэалізаваць задуманага. “Я вырашыў, што буду хрысціць кожнае ...
Читать далее »Святы Айцец адведаў анкахворых дзяцей і ахрысціў немаўля
Папа Францішак, знаходзячыся на лячэнні ў рымскай клініцы імя Агасціна Джэмэлі, у другой палове дня 31 сакавіка 2023 года адведаў дзяцей з анкалагічнага аддзялення гэтай медыцынскай установы. Святы Айцец падарыў маленькім пацыентам ружанцы, шакаладныя яйкі і асобнікі кнігі Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім – невялікае выданне, падрыхтаванае Апостальствам малітвы, якое распавядае пра Божае нараджэнне дзецям на падставе апавядання, змешчанага ў ...
Читать далее »«Няма большай любові»: Росіца зноў сустрэла сваіх пілігрымаў
5 і 6 жніўня ў Росіцы адбыліся ўрачыстасці. Гэта маленькая вёска ў Верхнядзвінскім раёне стала месцам трыўмфу любові, мужнасці, сапраўднай пастырскай адданасці Хрысту і людзям. Тут у лютым 1943 года падчас карнай экспедыцыі ў агні згарэла больш за паўтары тысячы чалавек, а разам з імі – бласлаўлёныя мучанікі айцы марыяне Юры Кашыра і Антоні Ляшчэвіч. Святары дабравольна выбралі смерць, каб ...
Читать далее »Імшой для пілігрымаў і хростам дзіцяці распачаліся ўрачыстасці ў Росіцы
5 жніўня ў Росіцы распачаліся ўрачыстасці ў гонар бласлаўлёных айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Пасля двухгадовага перапынку 105 чалавек зноў прайшлі трохдзённы шлях з Друі, каб прынесці свае просьбы і падзякі праз заступніцтва росіцкіх мучанікаў. Урачыстую св. Імшу для пілігрымаў цэлебраваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з арцыбіскупам на пенсіі Тадэвушам Кандрусевічам, візітатарам для БГКЦ архімандрытам Сяргеем Гаекам і ...
Читать далее »Цi можа мацi часткова ўчынiць акт хросту без святара, калi яе нованароджанае дзiця знаходзiцца ў небяспецы па прычыне хваробы?
Цi можа мацi часткова ўчынiць акт хросту без святара (перажагнаць i тры разы палiць вадой галаву немаўляцi са словамi: “Я цябе хрышчу ў iмя Айца i Сына, i Святога Духа”), калi яе нованароджанае дзiця знаходзiцца ў небяспецы па прычыне хваробы i яшчэ не было ахрышчана, а потым паведамiць аб гэтым святару i ўчыніць поўны акт хросту, як належыць, у касцёле? ...
Читать далее »Ці можна, каб людзі былі хроснымі адзін у аднаго (так званае “перахрышчванне”)?
Ці можна, каб людзі былі хроснымі адзін у аднаго (так званае “перахрышчванне”)? І ці можна, каб хросны належаў да іншай канфесіі? Адказвае кс. Аляксандр Мацкевіч Адказ на пастаўленыя пытанні хацеў бы распачаць кароткім нагадваннем пра тое, хто такія хросныя і якія іх задачы. Згодна са старадаўняй традыцыяй Касцёла, катэхумен, ці дарослы, які хоча прыняць хрост, павінен быў, каб быць дапушчаным ...
Читать далее »Правы ахрышчанага чалавека
Мэтаю сакрамэнту хросту з’яўляецца ўдзел верніка ў жыцці самога Бога. Да хросту працягвае рукі той, хто хоча пераступіць бар’ер смерці, хто прагне мець упэўненасць у вечнай прыналежнасці Богу. Хрост адбываецца праз паліванне альбо акунанне чалавека ў ваду з адначасовым прамаўленнем словаў: «N, я цябе хрышчу ў Імя Айца і Сына, і Духа Святога». Хрысціць азначае акунаць. У гэты момант сэрца ...
Читать далее »Святы Пасад нагадаў пра непарушнасць формулы хросту
Кангрэгацыя Веравучэння абнародавала дактрынальнае ўдакладненне адносна недапушчальнасці адвольных відазмяненняў трынітарнай формулы хросту: “Я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога”. Дакумент “Аб змяненні сакрамантальнай формулы хросту”, зацверджаны Папам Францішкам 8 чэрвеня 2020 г. і афіцыйна абнародаваны 6 жніўня 2020 г., быў распрацаваны ў адказ на звесткі пра выпадкі ўжывання падчас хросту змененай формулы, накшталт “Мы цябе хрысцім ...
Читать далее »