Архив меток: хрост

Ці правільна адмовіцца хрысціць дзіця, калі адчуваеш сябе непадрыхтаваным да ролі хроснага?

Мяне запрашаюць стаць хросным бацькам, але я адчуваю, што не гатовы ўзяць на сябе адказнасць за дзіця перад Богам. Таму хачу адмовіцца. Ці правільна будзе паступіць такім чынам? І што рабіць бацькам немаўляці, калі сярод сваякоў і сяброў няма рэлігійных людзей? Сяргей, 24 На пытанне адказвае а. Павел Федарвоіч МІС: Кожны чалавек створаны на вобраз і падабенства Божае (Быц 1,27). ...

Читать далее »

Ці можа цяжарная жанчына хрысціць дзіця?

Ці можа цяжарная жанчына хрысціць дзіця? Алена На пытанне адказвае кс. Андрэй Лішко: Каб адказаць на Вашае пытанне, перш за ўсё варта ўзгадаць вымаганні, якія ставіць да хросных бацькоў кананічнае права. Хросным можа стаць той, каго выбрала асоба, якая прымае хрост (у выпадку дарослай асобы), або выбралі яе бацькі ці апекуны (у выпадку дзіцяці), а калі і такія не існуюць, ...

Читать далее »

Папа: веру можна перадаць толькі мовай любові

Веру можна перадаць толькі на мове любові, падкрэсліў Папа. Па традыцыі ў свята Хросту Пана, якое сёлета адзначалася 7 студзеня, ён цэлебраваў Імшу ў ватыканскай Сікстынскай капэле, падчас якой ахрысціў дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх структур. Сакрамант атрымалі 34 дзіцяці: 18 дзяўчынак і 16 хлопчыкаў. У гаміліі Святы Айцец нагадаў, што заданнем бацькоў з’яўляецца перадача веры. З хростам дзеці атрымліваюць Найсвяцейшую Тройцу: ...

Читать далее »

Спантаннае навяртанне, або гісторыя хросту аднаго неафіта

Стаса „Сіняга” можна амаль штодзённа спаткаць у касцёле. Заўсёды ў тотал блэк: чорныя боты, чорныя штаны і чорная кашуля з доўгімі спушчанымі рукавамі. За шчыльнай тканінай ён хавае татуіроўкі, якія займаюць 50 адсоткаў яго цела і з’яўляюцца апошнім напамінам пра “дзікае” мінулае. Год назад хлопец вырашыў, што зацяжныя п’янкі, брыдкаслоўе, бессэнсоўныя адносіны і бясконцая нервовасць у яго жыцці павінны вызваліць ...

Читать далее »

Камбоджа: 300 катэхумэнаў прынялі хрост, пакінуўшы будызм

Падчас Велікодных святаў каля 300 катэхумэнаў, пераважна маладых людзей, якія паходзяць з будыйскага асяроддзя, прынялі сакрамант хросту ў Камбоджы, паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Для мясцовага нешматлікага Касцёла, які налічвае каля 23 тысяч вернікаў (што складае 0,2% насельніцтва), гэта сапраўды вялікая радасць. Каталіцкі Касцёл у гэтай азіяцкай краіне прысутнічае з XVI стагоддзя і здолеў выстаяць у часы жорсткага рэжыму Чырвоных ...

Читать далее »

Ці можна выбраць хросных бацькоў не з ліку католікаў, а сярод іншых хрысціянскіх канфесій?

«Ці можна выбраць хросных бацькоў не з ліку католікаў, а сярод іншых хрысціянскіх канфесій?» Надзея, 27 гадоў На пытанне адказвае ксёндз Андрэй Лішко: – У таямніцы хросту чалавек упершыню сустракаецца з Богам у Хрысце і Касцёле, адкрывае для сябе магчымасць прыступаць да іншых сакрамантаў. Адказнасць жа за ўзрастанне ў веры ахрышчанай асобы ляжыць не толькі на родных бацьках, але — ...

Читать далее »

Ці можна змяніць хросных бацькоў?

Уявіце сабе такую сітуацыю. Дзень хросту дзіцяці, чакаем перад святыняй прыходу хросных. Прыходзіць наша лепшая сяброўка, будучая хросная маці. Але, на жаль, не з’яўляецца хросны бацька. Мы тэлефануем яму шмат разоў, тэлефон увесь час маўчыць. Праз імгненне пачнецца святая Імша. Успамінаем, што побач з касцёлам жыве наш добры сябар, хутка тэлефануем яму і просім быць хросным. На шчасце, ён згаджаецца. Уф, ...

Читать далее »

Ці былі Вы хроснымі бацькамі?

Хросныя бацькі – асобы, якія прымаюць адказнасць перад Богам за духоўнае выхаванне хросніка, дапамагаць яму на шляху хрысціянскага жыцця. А ці былі Вы хросным бацькам або хроснай маці? Вольга Скур’ят: – Я з’яўляюся хроснай мацi для двух хлопчыкаў. Я згодна з тым, што хросныя бацькі нясуць адказнасць за духоўнае выхаванне хросніка. Але, на жаль, не заўсёды бацькі пры выбары хросных ...

Читать далее »

Чаму святар не пахрысціў дзіця?

 “Па якой прычыне святар адмовіўся пахрысціць дзіця?” Ірына На пытанне адказвае айцец Андрэй Сідаровіч MIC: – Адказваючы на Вашае пытанне, можна прывесці толькі прыкладны спіс прычын: — Вы звярнуліся не да свайго пробашча, і Вас накіравалі ў Вашую парафію; — святару выразна бачна, што Вы просіце пра хрост не па рэлігійных прычынах; — хросныя не адпавядаюць нормам Кодэкса Кананічнага Права ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі