У Віцебску прыняў хрост вернік ва ўзросце 84 гадоў

У Віцебску ў парафіі святога Антонія Падуанскага 9 лістапада 2023 года быў ахрышчаны спадар Леанід.

Спадару Леаніду 84 гады. Падчас размовы з пробашчам парафіі кс. Антонам Лагунёнкам Леанід папрасіў, каб яго пахрысцілі. Ён сказаў, што верыць у Бога і хоча быць з Ім. Праз тры тыдні, пасля падрыхтоўкі да сакраманту хросту, яго ахрысцілі падчас св. Імшы. Хроснымі бацькамі Леаніда былі сп. Валя з супольнасці «Маці ў малітве» з парафіі св. Антонія і сп. Пётр з Легіёна Марыі з парафіі Езуса Міласэрнага.

Прымаючы сакрамант хросту, сп. Леанід ахвотна адказваў на пытанні святара, вызнаючы веру ў Трыадзінага Бога і Збаўцу нашага Езуса Хрыста. Уся ўрачыстасць стала вялікім уражаннем для ўсіх, хто сабраўся ў капліцы святога Яна Божага ў мясцовым доме-інтэрнаце для састарэлых асоб.

 

с. Антонія Тарноўская BDNP, тэкст і фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі