11 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшоў фінал конкурсу на веданне Святога Пісання. Тэмай сёлетняга конкурсу былі абраны прыпавесці Езуса. Ужо традыцыйна конкурс пачаўся са святой Імшы, на пачатку каторай біскуп Алег Буткевіч асобна прывітаў кожную парафію з удзельнікамі і групамі падтрымкі з Віцебска, Глыбокага, Докшыцаў, Полацка, Наваполацка, Шуміліна, Мёраў, Варапаева, Браслава, Барысава, Бабруйска, Мінска, Смаргоні, Заслаўя, ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
Бог давярае нам. Аднаўленне святарскага “запавету” і асвячэнне алеяў падчас Імшы Хрызма ў Віцебску
1 красавіка, у Вялікую сераду, у Катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага па добрай традыцыі сабраліся святары з усёй Віцебскай дыяцэзіі каб аднавіць святарскія абяцанні і асвяціць алей хрызма, алей катэхумэнаў і алей, якім намашчаюць хворых. Калі вернікі збіраліся на св. Імшу, а міністранты і хор старанна рыхтаваліся да здзяйснення сваіх паслуг, зусім побач з касцёлам, у канферэнц-зале, адбывалася яшчэ адна цікавая ...
Читать далее »У Віцебску прайшоў фестываль батлеек (+відэа)
29 снежня 2025 года дом культуры Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны зноў гасцінна прыняў таленавітых дзяцей і моладзь, якія, кожны на свой лад, паказалі гледачам як адбывалася Божае Нараджэнне. У сёлетнім фестывалі батлеек прынялі ўдзел 8 парафій Віцебскай дыяцэзіі: парафія Езуса Міласэрнага, парафія св. Уладзіслава, парафія св. Антонія Падуанскага — з Віцебску, парафія св. Юзафа з Оршы, парафія Святой Тройцы ...
Читать далее »Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых у парафіях Віцебска
Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада (сб) – св. Імша: 8:30, 18:00; 12.00 — малітва на могілках у в. Копці (выезд парафіяльным аўтобусам ад касцёла 11.15); Успамін усіх памерлых 2 лістапада (нд) – 9:30, 11:30, 17:00, 18:00 — нядзельная св. Імша ў касцёле; Парафія Святой Барбары (вул. Ленінградская, 29): Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада (сб) ...
Читать далее »Даваць добрае сведчанне: працэсія Божага Цела прайшла на вуліцах Віцебска
У свята Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста, 19 чэрвеня, вернікі Віцебска прайшлі па вуліцах горада ў працэсіі, даючы сведчанне веры і выпрошваючы Божае блаславенне для ўсіх яго жыхароў. У гэтым годзе працэсія Божага Цела праходзіла ў будзень. Нягледзячы на тое, што многія з удзельнікаў у гэты час толькі вярнуліся з працы, катэдральны Касцёл Езуса Міласэрнага быў поўны людзьмі з розных ...
Читать далее »25 год таму ў Віцебскай дыяцэзіі адбылося першае прэзбітэрскае пасвячэнне
13 мая Каталіцкі касцёл успамінае аб’яўленні Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме. У 1917 годзе ў гэтай невялікай вёсцы, якая знаходзіцца ў гарах Партугаліі, тром пастушкам – Францыску Марто, Жасінцы Марто і Луцыі Душ Сантуш – аб’явілася прыгожая Панна, “Якая ззяла ярчэй за сонца”. Багародзіца аб’яўлялася дзецям кожны трынаццаты дзень месяца да кастрычніка таго ж года і падчас кожнага аб’яўлення прадказвала ...
Читать далее »Віцебскія парафіі павіншавалі біскупа Алега Буткевіча з 25-годдзем святарскага пасвячэння
11 мая пасля святой Імшы а 11.30 вернікі з розных парафій Віцебска сабраліся ў канферэнц-зале катэдральнага касцёла, каб адзначыць 25-годдзе святарскага пасвячэння біскупа Алега Буткевіча — нашага дыяцэзіяльнага Пастыра, які дзень за днём вядзе нас па шляху да Бога, які штодня моліцца за ўсіх нас, каб мы маглі духоўна ўдасканальвацца ў сваім жыцці. Вядучы сустрэчы Васіль Мядзюха, дзякуючы тэхнічным магчымасцям, ...
Читать далее »У Віцебску падведзены вынікі сёмага Конкурсу на веданне Святога Пісання
10 мая ў Віцебскай катэдры адбыўся фінал Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання-2025. Упершыню ў гэтым годзе змаглі прыняць удзел не толькі дзеці, але і дарослыя. Усе ўдзельнікі былі падзелены на тры ўзроставыя катэгорыі і паказвалі свае веды Бібліі па тэме «Ад Апошняй Вячэры да Унебаўшэсця Пана». У фінале прынялі ўдзел 74 асобы: 27 дзетак з малодшай катэгорыі (7-11 гадоў), ...
Читать далее »Пан намасціў нас. Імша Хрызма ў Віцебску
У Вялікую сераду 16 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася Імша Хрызма. Гэта той момант, калі ўвесь прэзбітэрый павінен сабрацца вакол алтара ў катэдральным касцёле. Святая Імша Хрызма – знак адзінства Паўсюднага Касцёла і Касцёла на Віцебшчыне. Адзінства аб якім павінны сведчыць нашым жыццём, святарскай паслугай, жыццём кансэкраваным. І гэтым знакам таксама служыць Эўхарыстыя, якую асаблівым чынам будзем перажываць. ...
Читать далее »Айцы дамінікане з Віцебску запрашаюць ахвотных глыбей пазнаёміцца з дамініканскай духоўнасцю
Запрашаем на цыкл канферэнцый з сэрыі: «Дамініканская Духоўнасць», у якім прадстаўляем выбраных дамініканскіх святых і шлях, на якім яны дасягнулі свайго духоўнага развіцця. Бліжэйшае спатканне 25 студзеня (суббота) па адрасе: горад Віцебск, вул. 3-Гарадокская 3 (парафіяльны дом). Будзем знаёміцца з святой Кацярынай Сіенскай, якая жыла ў XIV стагоддзі, калі Касцёл перажывал складаны час унутраннага раздзелу. Сам Хрыстус праз містычны дыялог ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!