Віцебская Курыя паведамляе, што кс. Андрэй Вашчук SDS, пробашч парафіі Святога Духа ў Віцебску, 18 ліпеня 2022г. быў асуджаны судом на 15 сутак паводле артыкула 23.34. Суд адбыўся ў закрытым рэжыме. Заахвочваем памятаць аб святару ў малітве, каб Бог даў яму сілы вытрымаць гэтае выпрабаванне.
Читать далее »Архив меток: Віцебск
Першы езуіт-беларус склаў вечныя манаскія шлюбы
10 ліпеня 2022 года ў касцёле св. Ігнацыя ў Віцебску айцец Віктар Жук склаў свае апошнія манаскія шлюбы, якія прыняў правінцыял Вялікапольска-Мазавецкай правінцыі Таварыства Езуса а. Збігнеў Лячкоўскі SJ. Айцец Віктар Жук нарадзіўся ў 1979 годзе ў Пінску, паступіў у навіцыят ордэна езуітаў у 2003 годзе дзе пачаўся яго шлях да святарскага паклікання ў манаскім жыцці. Падчас сваёй фармацыі ў ...
Читать далее »Першы ў Беларусі касцёл святога Ігнацыя Лаёлы асвечаны ў Віцебску (+відэа)
9 ліпеня 2022 года – асаблівы дзень у гісторыі Віцебска таму што менавіта ў гэты дзень у парафіі св. Уладзіслава быў асвечаны новы касцёл у гонар св. Ігнацыя Лаёлы. Абрад пасвячэння здзейсніў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Гэтая парафія была заснавана біскупам Уладзіславам Блінам яшчэ ў 2008 годзе, але доўгі час пасля заснавання не мела свайго будынку і здымала памяшканне ...
Читать далее »Езус прайшоў вуліцамі Віцебска
19 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста ў Віцебску пасля двухгадовага перапынку, звязанага з пандэміяй каранавірусу, адбылася доўгачаканая Эўхарыстычная працэсія. Вернікі з усіх віцебскіх парафій сабраліся ў катэдральным касцёле на ўрачыстую Імшу. Падчас гаміліі біскуп Алег Буткевіч зрабіў акцэнт на словах з нядзельнага Евангелля: “А вы кім лічыце Мяне?” “Божае слова дапаўняе вельмі моцна і падкрэслівае гэтую ...
Читать далее »Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска
Прапануем Вашай увазе расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях горада Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28, тэл. +375 (212) 61 68 60) Вялікі Чацвер, 14 красавіка: 18.00 — святая Імша Вячэры Пана; Адарацыя да 21.00; Вялікая Пятніца Мукі Пана, 15 красавіка: 18.00 — Літургія Вялікай Пятніцы; Адарацыя да 21.00; Вялікая Субота, 16 ...
Читать далее »Карнавал для дзяцей прайшоў у Віцебску
12 лютага ў кавярні пры касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшло традыцыйнае забаўляльнае мерапрыемства перад Вялікім постам для дзяцей. На карнавал завітала шмат герояў казак і проста добрых людзей, а таксама вясёлы дыджэй. Дзеці разам з сёстрамі не забыліся праз малітву запрасіць на свята Езуса. Пасля спеваў, танцаў і цікавых конкурсаў, якімі быў насычаны карнавал, удзельнікі мелі магчымасць падсілкавацца слодычамі ...
Читать далее »У Віцебску адбылася традыцыйная перадкалядная вечарына «Ціхая ноч, святая ноч!»
16 снежня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася традыцыйная перадкалядная вечарына «Ціхая ноч, святая ноч!». У яе падрыхтоўцы і правядзенні ўзялі ўдзел вернікі парафіяльных супольнасцяў горада, кансэкраваныя і свецкія асобы. Усё — ад густоўна аформленай работнікамі бібліятэкі выставы кніг духоўнае тэматыкі да выканання спеўна-музычных нумароў і дэкламавання празаічных і вершаваных тэкстаў — было дэталёва прадумана і стварала ў прысутных святочны перадкалядны ...
Читать далее »Малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец» аб’яднала маленькіх вернікаў з усёй Беларусі
18 кастрычніка тэлемост на партале catholic.by злучыў арганізаваныя групы ў пяці гарадах Беларусі: Мінску, Віцебску, Гродне, Баранавічах і Магілёве. Прамую трансляцыю глядзець і духоўна далучыцца да ружанцовай малітвы аб супакоі ва ўсім свеце магла кожная беларуская парафія і не толькі. Галоўная трансляцыя вялася з Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску. Там разам з дзецьмі маліліся біскупы Юрый Касабуцкі і Тадэвуш Кандрусевіч, ...
Читать далее »У Віцебску распачаўся дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў
10 кастрычніка Святы Айцец Францішак урачыстай цэлебрацыяй святой Імшы ў ватыканскай базыліцы святога Пятра адкрыў двухгадовы Сінадальны шлях паўсюднага Касцёла, які завершыцца ў кастрычніку 2023 года Асамблеяй Сіноду Біскупаў у Рыме. Дэвіз Сіноду — гэта камунія, удзел і місія. Папа запрашае шляхам малітоўнай засяроджанасці паразважаць над актуальным станам Касцёла і Яго будучыняй не толькі біскупаў і святароў, але наогул усіх ...
Читать далее »У Віцебску пройдуць рэкалекцыі для сужонкаў
20 сакавіка ў віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага адбудуцца аднадзённыя рэкалекцыі для сем’яў з Віцебска. Яны пройдуць па ініцыятыве айца Віктара Жука SІ і айца Браніслава Дашкевіча ОР у супрацоўніцтве з вядучымі руху «Сужэнскія сустрэчы», паведамляе Catholic.by. Рэкалекцыі на тэму «Радасць любові: рэальныя крокі па аднаўленні радасці сужэнскага жыцця», па словах арганізатараў, могуць стаць для ўдзельнікаў унікальнай магчымасцю адказаць на важныя ...
Читать далее »