Архив меток: Віцебск

Яшчэ два святары затрыманы ў Віцебску (абноўлена)

У другой палове дня 8 снежня ў Віцебску былі затрыманыя айцец Віктар Жук, езуіт, пробашч мясцовай парафіі святога Уладзіслава, а таксама айцец Аляксей Варанко, вікарый грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага, паведамляе catholic.by. Святары былі затрыманыя і дастаўленыя ў Першамайскі РАУС г. Віцебска, дзе будуць знаходзіцца да суду, прызначанага на 9 снежня. Як паведамілі родныя аднаго з затрыманых святароў, суд будзе праходзіць ...

Читать далее »

Віцебская катэдральная парафія Езуса Міласэрнага адзначыла сваё 20-годдзе

25 верасня 2020 года катэдральная парафія Езуса Міласэрнага адзначыла сваё 20-годдзе. Менавіта ў гэты дзень 20 гадоў таму ў Віцебску была зарэгістравана парафія Езуса Міласэрнага. Урачыстая св. Імша з нагоды юбілею парафіі адбылася ў пятніцу вечарам. Напачатку ўрачыстасці кс. пробашч Валерый Орсік прывітаў прысутных і прадставіў запрошаных святароў. Парафіяне вельмі рады былі бачыць каля алтара сваіх былых пробашчаў — кс. ...

Читать далее »

Святы Ян Павел ІІ з’явіўся ў Віцебскай катэдры

6 верасня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Вiцебску была асвечана новая фрэска з выявай святога Яна Паўла ІІ, паведамляе vitkatedra.by.  Яна паўстала як знак удзячнасцi Пану Богу з нагоды перажывання стагоддзя з дня нараджэння вялікага Папы.  Яго асоба шырока вядомая і моцна паўплывала на свет у часе палітычных і грамадскіх пераменаў. Але перадусім, Ян Павел ІІ  згадваецца як чалавек малітвы. Менавiта ...

Читать далее »

Працэсія Божага Цела ў Віцебску з удзелам біскупа Алега Буткевіча

11 чэрвеня ва ўрачыстасць Найсвяцейшых Цела і Крыві Хрыста біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч цэлебраваў св. Імшу ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Як паведамляе vitkatedra.by, пасля Літургіі адбылася Эўхарыстычная працэсіі на прыкасцельным пляцы. У сувязі са складанам эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне, урачыстай працэсіі па вуліцах горада не было. У сваёй гаміліі іерарх адзначыў, што працэсія з’яўляецца не проста данінай традыцыі: ...

Читать далее »

Грамадскасць Віцебска працягвае абмяркоўваць аднаўленне ў абласным цэнтры на Ратушнай плошчы касцёла Святога Антонія

Гісторыя святыні сягае ў XVII стагоддзе, калі на нашы землі прыбылі манахі-бернар­дзінцы. Першы, яшчэ драўляны, касцёл быў узведзены на сродкі віцебскага ваяводы Яна Антонія Храпавіцкага. Касцёл быў спалены падчас Паўночнай вайны ў 1708 годзе. Аднаўленне сталася магчымым дзякуючы ахвяраванням наступнага ваяводы — Міхаіла Шпака. Чарговае аднаўленне ў 1733 годзе матэрыяльна падтрымаў віцебскі падкаморый Казімір Саковіч, але храм згарэў. Гэта ўсё ...

Читать далее »

100-годдзе з дня нараджэння Вялікага Папы адзначылі ў Віцебску

17 і 18 мая ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага ўшанавалі 100-годдзе з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ. Адмысловыя набажэнствы і катэхэзы спрыялі пазнанню постаці св. Яна Паўла ІІ, які ўнёс значны ўклад у развіццё каталіцкіх структур у нашай краіне. Падзяка Богу за Вялікага Папу і просьба аб заступніцтве св. Яна Паўла ІІ для ўсіх людзей была ўзнесена ксяндзом біскупам ...

Читать далее »

20 год таму ў Віцебскай дыяцэзіі адбылося першае прэзбітэрскае пасвячэнне

13 мая Каталіцкі касцёл успамінае аб’яўленні Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме. У 1917 годзе ў гэтай невялікай вёсцы, якая знаходзіцца ў гарах Партугаліі, тром пастушкам – Францыску Марто, Жасінцы Марто і Луцыі Душ Сантуш – аб’явілася прыгожая Панна, “Якая ззяла ярчэй за сонца”. Багародзіца аб’яўлялася дзецям кожны трынаццаты дзень месяца да кастрычніка таго ж года і падчас кожнага аб’яўлення прадказвала ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў падмуркі новага касцёла ў Віцебску

У Пальмавую нядзелю, 5 красавіка, біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію Св. Уладзіслава ў мікрараёне Білева ў Віцебску і асвяціў падмуркі касцёла Св. Ігнацыя Лаёлы. Па зразумелых прычынах – праз пандэмію каранавірусу ў краіне – на ўрачыстым мерапрыемстве не было шмат вернікаў. Аднак тыя, што прыйшлі, не хавалі сваёй радасці. Парафіянка Ганна Іванова сказала, што гэтага моманту ўсе чакалі вельмі даўно. ...

Читать далее »

Першая дыяцэзіяльная сустрэча Легіёна Марыі адбылася ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску

Упершыню ў гiсторыi Вiцебскай дыяцэзii, з нагоды святкавання 100-годдзя з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ адбылася сустрэча Легіёна Марыi на дыяцэзiяльным узроўнi. На сустрэчу прыбылі легiянеры з трох супольнасцей (парафiя Святой Тройцы з Глыбокага, парафiя св. Барбары i катэдральная парафiя Езуса Мiласэрнага). Распачалося cпатканне Крыжовым шляхам, дзе малiлiся па чарзе разам з дзецьмі катэдральнай парафii як за саміх легiянераў, ...

Читать далее »

Экуменічнае набажэнства ў Віцебскай катэдры

20 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося экуменічнае набажэнства пад дэвізам гэтага года «Будзьма ласкавыя» (пар. Дз 27, 18 – 28, 10), падчас якога прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і дэнамінацый Віцебска маліліся аб еднасці хрысціян, паведамляе vitkatedra.by. Матэрыялы на сёлетні тыдзень за адзінства хрысціянаў былі падрыхтаваныя рознымі хрысціянскімі Цэрквамі на Мальце. Гісторыя хрысціянства ў гэтай маленькай краіне бярэ ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі