У Віцебску пройдуць рэкалекцыі для сужонкаў

20 сакавіка ў віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага адбудуцца аднадзённыя рэкалекцыі для сем’яў з Віцебска. Яны пройдуць па ініцыятыве айца Віктара Жука SІ і айца Браніслава Дашкевіча ОР у супрацоўніцтве з вядучымі руху «Сужэнскія сустрэчы», паведамляе Catholic.by.

Рэкалекцыі на тэму «Радасць любові: рэальныя крокі па аднаўленні радасці сужэнскага жыцця», па словах арганізатараў, могуць стаць для ўдзельнікаў унікальнай магчымасцю адказаць на важныя пытанні пра ўласнае сужэнства.

Што мы разам з сужонкам робім, каб адчуваць радасць любові ў нашай сям’і ў штодзённасці? Як вярнуць давер і ўзаемаразуменне? Які рэальны інструмент для гэтага існуе?

На працягу дня сем’і будуць папрактыкавацца выкарыстоўваць гэты інструмент у сваім сужэнстве.

Удзельнікі руху «Сужэнскія сустрэчы» адзначаюць, што такія сустрэчы спрыяюць аднаўленню смаку радасці сужэнскіх адносін, нават калі сужонкі перажываюць пэўны крызіс, выгаранне або шукаюць сілы для прабачэння.

Сужонкі ў перыяд росквіту сваіх адносін таксама маюць добрую магчымасць паглыбіць сужэнскую еднасць і эмацыйную сувязь.

Сем’і-вядучыя з руху «Сужэнскія Сустрэчы» разам са святарамі падрыхтавалі некалькі майстар-класаў са сведчаннямі і эфектыўнай практыкай дыялогу.

Завершацца рэкалекцыі ўдзелам у святой Імшы і благаслаўленнем сужэнстваў. Цэлебрацыю літургіі ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

На рэкалекцыі запрашаюцца сужонкі з розным сямейным стажам і любых веравызнанняў.

Важная інфармацыя:

  • падчас рэкалекцый будзе арганізаваны дагляд за дзецьмі, але рэкамендуецца, па магчымасці, дзяцей пакінуць з роднымі ці блізкімі, каб цалкам прысвяціць гэты дзень адно аднаму;
  • у праграмме прадугледжаны абед;
  • пачатак рэкалекцый у 11.00;
  • папярэдні запіс абавязковы.

Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (29) 652 11 44

Адрас касцёла:
Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 28

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі