Рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Віцебску

Сілай рэчаў – “ipso facto” — выбар тэматыкі дня засяроджання для мужчын, які будзем перажываць 20 лютага, адносіць нас да постаці і прыкладу для кожнага мужчыны – святога Юзафа, апекуна Святой Сям’і. Іншай нагодай для нас стала дата — 8 снежня 2020 года, калі Святы Айцец Францішак выдаў Апостальскі ліст «Patris corde – Бацькоўскім сэрцам», прысвечаны 150-годдзю прызнання св. Юзафа апекуном Каталіцкага Касцёла.

“Пандэмія COVID-19 прымусіла нас зразумець важнасць звычайных людзей, тых, хто далёка не ў цэнтры ўвагі, кожны дзень праяўляе цярпенне і ўсяляе надзею, сеючы сумесную адказнасць”, — напісаў у сваім Лісце Папа Францішак. Яны бяруць прыклад са св. Юзафа, “чалавека, які застаецца незаўважаным, чалавека штодзённай прысутнасці, стрыманай і схаванай”, “беспрэцэдэнтнага героя ў гісторыі збаўлення”.

Мэта новага Апостальскага ліста, прызнаўся Папа, “выклікаць большую любоў да гэтага вялікага святога, заахвоціць да прашэння аб яго заступніцтве і пераймання яго цнотаў і прыхільнасці”.

Таму запрашаем прыглядзецца да святога Юзафа, постаць якога застаецца ціхай і сціплай на страронках Святога Пісання, але які быў чалавекам веры і малітвы як “Прыклад адносінаў да Бога”; быў мужам Марыі, а гэта значыць для нас ён таксама як “Прыклад адносінаў да жанчыны”, прымае Марыю з яе дзіцяці, таму як “Прыклад адносінаў да дзіцяці”, “Прыклад мужнасці і чалавек, які нам патрэбны ў XXI стагоддзі”.

Праводзіць рэкалекцыі будзе а. Аляксандр Сапель SDS.

Праграма духоўных практыкаванняў:

Субота, 20 лютага:

11.00 – прыезд, знаёмства, рэфлексія;
12.00 – св. Імша;
12.40 – канферэнцыя 1;
13.00 – абед;
13.30 — Lectio Divina: тэкст 2 Цім 1,3-2,13. Пажадана прачытаць для больш шырокага разумення кантэксту цалкам 2 Пасланне да Цімафея;
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
15.30 — ад’езд на лакацыі для гульні ў лазертаг;
16.00 — 18.00 – лазертаг;
18.30 – вячэра;
19.00 – канферэнцыя 2;
20.30 – рэфлексія;

Нядзеля, 21 лютага:

08.30 — св. Імша;
09.30 – сняданне, развітанне, ад’езд.

Запіс па тэл. +37529 260-69-09 – Іван

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі