Малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец» аб’яднала маленькіх вернікаў з усёй Беларусі

18 кастрычніка тэлемост на партале catholic.by злучыў арганізаваныя групы ў пяці гарадах Беларусі: Мінску, Віцебску, Гродне, Баранавічах і Магілёве. Прамую трансляцыю глядзець і духоўна далучыцца да ружанцовай малітвы аб супакоі ва ўсім свеце магла кожная беларуская парафія і не толькі.

Галоўная трансляцыя вялася з Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску. Там разам з дзецьмі маліліся біскупы Юрый Касабуцкі і Тадэвуш Кандрусевіч, у Магілёве — біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, а ў Віцебску — Старшыня ККББ біскуп Алег Буткевіч.

У Віцебскую катэдру на малітву прыбылі прадстаўнікі ўсіх пяці парафій Віцебска, а таксама з Шуміліна. Маленькія вернікі з радасцю і захапленнем назіралі за анлайн-малітвай і самі актыўна далучаліся ў адказах.

Марына Сінкевіч, тэкст
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі