12 лютага ў кавярні пры касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшло традыцыйнае забаўляльнае мерапрыемства перад Вялікім постам для дзяцей.
На карнавал завітала шмат герояў казак і проста добрых людзей, а таксама вясёлы дыджэй. Дзеці разам з сёстрамі не забыліся праз малітву запрасіць на свята Езуса.
Пасля спеваў, танцаў і цікавых конкурсаў, якімі быў насычаны карнавал, удзельнікі мелі магчымасць падсілкавацца слодычамі і паўдзельнічаць у конкурсе касцюмаў.
Радасць і дзіцячыя ўсмешкі напоўнілі памяшканне кавярні ў гэты суботні дзень.
Лаліта Арлоўская
для друку